АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

ЗША могуць нанесці ўдар па КНДР у адказ на новыя выпрабаванні ракет

ЗША могуць нанесці ўдар па КНДР у адказ на новыя выпрабаванні ракет
24.04.2017
Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Ніккі Хэйлі не выключыла, што амерыканскія вайскоўцы могуць нанесці ўдар па КНДР, калі Пхеньян працягне выпрабаванні балістычных ракет.

 

 «Мы нічога не будзем рабіць да таго часу, пакуль ён (Кім Чэн Ын) не дасць нам падставы для дзеянняў. Калі вы ўбачыце, як ён атакуе ваенную базу, калі вы ўбачыце якую-небудзь міжкантынентальную балістычную ракету, то мы, безумоўна, гэта зробім», — сказала Хэйлі ў эфіры тэлеканала NBC, адказваючы на пытанне, ці разглядаюць ЗША магчымасць папераджальнага ўдару па КНДР.

 

Яна таксама ўдакладніла, што канчатковае рашэнне будзе прымацца прэзідэнтам ЗША. Пры гэтым дыпламат адзначыла, што Вашынгтон не шукае вайны з Пхеньянам і скіраваны на супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю. Асобна Хэйлі падкрэсліла важнасць узаемадзеяння ЗША з Кітаем, які, па яе словах, аказвае адчувальны ціск на ўлады Паўночнай Карэі.

Фота: пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Ніккі Хэйлі, Spencer Platt / Getty Images

nn.by


Дата стварэння навіны 24.04.2017

Возврат к списку