АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У Парыжы паліцыя затрымала каля 150 дэманстрантаў, 29 з іх пакінутыя пад вартай

У Парыжы паліцыя затрымала каля 150 дэманстрантаў, 29 з іх пакінутыя пад вартай
24.04.2017
Людзі выкрыквалі: «Які б ні быў вынік, мы яго не прызнаем!».


Маніфестанты, якія прылічваюць сябе да «антыфашыстаў», палілі дымавыя шашкі, кідалі ў паліцыю бутэлькі і крычалі «Ні Лё Пэн! Ні Макрон!», перадае RFI.


Акцыя пратэсту прайшла ў нядзелю, 23 красавіка, на Плошчы Бастыліі, дзе сабралася каля пяцісот чалавек. Маладыя людзі, у асноўным, у масках, планавалі арганізаваць «ноч барыкад» пасля абвяшчэння вынікаў першага тура выбараў прэзідэнта, якія яны расцанілі як «перамогу нацыяналісткі і стаўленіка алігархіі».

 Людзі выкрыквалі: «Які б ні быў вынік, мы яго не прызнаем!», «Парыж, Парыж, антыфа!» і «Возьмем Плошчу Бастыліі!»

 

Пасля таго, як пратэстанты сталі кідаць — у тым ліку, у паліцыю — розныя прадметы, пачаліся затрыманні.

У выніку, як паведаміла ў панядзелак прэфектура паліцыі, было затрымана 143 чалавекі. 29 з іх былі пакінутыя пад вартай.

 Па інф. nn.by


Фота: REUTERS/Jean-Paul Pellisier


Дата стварэння навіны 24.04.2017

Возврат к списку