АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У цэнтры Парыжа ўспыхнулі беспарадкі

У цэнтры Парыжа ўспыхнулі беспарадкі
23.04.2017
Паліцыя ўжыла дымавыя шашкі і рушыла насустрач пратэстантам, якія распачалі ламаць агароджы.

На плошчы Бастыліі ў цэнтры Парыжа пачаліся беспарадкі. Паліцыя ўжыла дымавыя шашкі і рушыла насустрач пратэстантам, якія распачалі ламаць агароджы.

Разганяючы маніфестантаў, паліцыя ўжыла спецсродкі. Адзін пратэстуючы атрымаў раненні. Паліцэйскія аказалі першую дапамогу пацярпламу, які ляжаў на зямлі, спрабавалі спыніць крывацёк, паведамляе news.ramble .

Праз некаторы час у супрацьстаянні наступіла адноснае зацішша. Супрацоўнікі паліцыі ўзялі ў кола самую вялікую групу пратэстуючых.
Аналагічны мітынг пратэсту супраць выбараў «Ноч барыкад» прайшоў у суботу, 22 красавіка. Тады там сабраліся звыш 2 тысяч чалавек. Паліцыя разагнала іх пры дапамозе слёзатачывага газу.
У Францыі ў нядзелю прайшоў першы тур выбараў прэзідэнта. Паводле папярэдніх дадзеных МУС, у другі тур праходзяць лідэр «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен з вынікам 24,78 адсотка галасоў і лідэр руху «Наперад» Эмануэль Макрон, які набраў 21,75 адсотка. Прадстаўнік правага руху «Рэспубліканцы» Франсуа Фіён набірае 19,65. 

Фото: globallookpress.com


Дата стварэння навіны 23.04.2017

Возврат к списку