АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Сідорскі раптам стаў спецыялістам па IT

Сідорскі раптам стаў спецыялістам па IT
23.04.2017
Аб распрацоўцы канцэпцыі фарміравання адзінай лічбавай прамысловай прасторы ЕАЭС «Расійскай газеце» расказаў міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Сяргей Сідорскі.


“Патэнцыял нашых краін высокі. Ёсць магутная база ў сферы распрацоўкі праграмнага забеспячэння. З імёнамі выхадцаў з дзяржаў ЕАЭС звязана нямала сусветна вядомых брэндаў. Гэта PicsArt, Integrien і LiveLOOK (Арменія), Viber, EPAM і Wargaming (Беларусь), Sci-Hub (Казахстан), YCombinator (Кыргызстан), Касперскі, ABBYY і Parallels (Расія)”, – заявіў Сідорскі.


На пытанне аб лідэрстве у галіне лічбавай трансфармацыі сярод краін ЕАЭС , Сідорскі удакладніў: “Калі казаць пра тое, хто лідыруе, усё адносна. Скажам, у рэйтынгу "Вымярэнне інфармацыйнага грамадства - 2016" Міжнароднага саюза электрасувязі (падраздзяленне ААН) нязменна лідыруе Карэя. За ёй ідуць Ісландыя, Данія, Швейцарыя і Вялікабрытанія. Калі казаць пра дзяржавы Саюза, сярод іх “пальма першынства” ў Рэспублікі Беларусь - 31-е месца. Расія - на 43-м радку, Казахстан - на 52-м, у Арменіі 71-е месца, а Кыргызстан на 113-м месцы. Але так ці інакш база для лічбізацыі ёсць усюды, і гэта галоўнае”.


Фота ТАСС


Дата стварэння навіны 23.04.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку