АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Беларуска выйграла Варшаўскі марафон

Беларуска выйграла Варшаўскі марафон
23.04.2017
На дыстанцыі бегла 20 тысяч чалавек


Як стала вядома nn.by, беларуска Настасся Іванова стала пераможцай Orlen Warsaw Marathon. Гэта найбуйнейшы маратон у польскай сталіцы. У ім прыняло ўдзел амаль 20 тысяч чалавек.

 

Дыстанцыя марафону — 42 кіламетры 195 мэтраў. Наша дзяўчына прабегла яго 2 гадзіны 28 хвілін і 42 сэкунды. Час маратону для ўдзельнікаў складаў 5 гадзін 30 хвілін, паведамляла Польскае радыё.

 

Найлепшым бегуном сярод мужчын стаў кеніец Фэлікс Кімутай. Гэтую ж дыстанцыю - 42 км 195 мэтраў ён прабег за 2 гадзіны 10 хвілін і 34 сэкунды.



Дата стварэння навіны 23.04.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку