АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Нашы тэнісісткі выйшлі ў фінал Кубка Федэрацыі!

Нашы тэнісісткі выйшлі ў фінал Кубка Федэрацыі!
23.04.2017
Сёння беларускі двойчы перамаглі


Па выніках паядынка Арыны Сабаленка і Вікторыі Галубіч падчас паўфінальнага матча Кубка Федэрацыі Беларусь—Швейцарыя ў Мінску лік стаў 3:1 на карысць каманды нашай краіны.

 

Беларуская жаночая зборная па тэнісе выходзіць у фінал Кубка, піша nn.by .

Арына Сабаленка выйграла ў Вікторыі Галубіч два сэты з трох (6:3 2:6 6:4).

 

Сёння беларускі двойчы перамаглі: раней на корце «Чыжоўка-Арэны» Аляксандра Сасновіч перамагла Цімеа Бачынскі.

У першы дзень спаборніцтваў Аляксандра Сасновіч перамагла Вікторыю Галубіч - 6: 3, 5: 7, 7: 5, Цімеа Бачынскі выйграла ў Арыны Сабаленка - 6: 4, 7: 5.

 

№1 беларускай зборнай Вікторыя Азаранка прапускае сезон, бо не так даўно стала мамай.

 



Дата стварэння навіны 23.04.2017

Возврат к списку