АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Зноў вясна на белым свеце! Заўтра ў Беларусі— да 12 градусаў цяпла

Зноў вясна на белым свеце! Заўтра ў Беларусі— да 12 градусаў цяпла
23.04.2017
У бліжэйшыя суткі ў рэспубліцы прагназуецца пераменная воблачнасць.

 


Да 12 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 24 красавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

 

У бліжэйшыя суткі ў рэспубліцы прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе заходні ўмераны.

 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса. Днём паветра прагрэецца да 12 градусаў. Небяспечных метэаралагічных з'яў не чакаецца.


Дата стварэння навіны 23.04.2017

Возврат к списку