АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Былы міністр фінансаў Нямеччыны стаў комікам

Былы міністр фінансаў Нямеччыны стаў комікам
23.04.2017
Экс-лідар СДПГ і сапернік Ангелы Меркель на выбарах 2013 года Пеер Штайнбрук нечакана стаў артыстам-комікам, перадае ВВС.


Экс-палітык аб'яднаўся з прафесійным комікам Фларыянам Шродэрам і адпраўляецца ў турнэ па краіне з сатырычным стэндап-камедыйным шоў.

 

Квіткі на шоў у Берліне, Гамбургу і Кёльне ўжо цалкам раскупленыя.

 

Падчас сваёй палітычнай і чынавенскай кар'еры Штайнбрук не раз трапляў у фокус грамадскай увагі з-за сваіх дасціпных і правакацыйных учынкаў і выказванняў.

 

Напрыклад, у 2007 годзе палітык з сям'ёй дэманстратыўна паехаў адпачываць у Намібію, замест таго каб адправіцца ў Вашынгтон на сустрэчу міністраў фінансаў "Вялікай сямёркі".

 

Падчас выбарчай кампаніі 2013 года Штайнбрук скардзіўся, што заробак міністра фінансаў Нямеччыны — 250 тысяч еўра ў год — занадта маленькі. па яго словах, нават дырэктары рэгіянальных ашчадных банкаў атрымліваюць больш, паведамляе euroradio.fm.

 

Вынікі выбараў у Італіі ў лютым 2013 года ён пракаментаваў вельмі недыпламатычна: "Перамаглі два блазны". Ён меў на ​​ўвазе тагачаснага прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Берлусконі і палітыка-папуліста (і сапраўды прафесійнага коміка) Бепа Грыла. На знак пратэсту прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана адмяніў запланаваны афіцыйны абед са Штайнбрукам.


Фота: AFP


Дата стварэння навіны 23.04.2017

Возврат к списку