АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Наша музыка — не для прапаганды»

«Наша музыка — не для прапаганды»
23.04.2017
Беларускі гурт дамогся выдалення з Youtube фільму пра «Белы легіён»

Па просьбе беларускіх музыкаў з гурту Irdorath сэрвіс Youtube выдаліў фільм Белтэлерадыёкампаніі «Белы легіён чёрных душ». Адзін са стваральнікаў гурту Ўладзімір, паведамляе Радыё Свабода, што музыкі падалі скаргу на тэлеканал, паколькі той без дазволу гурту выкарыстаў іх кампазыцыю.

 

«Мы сваю музыку ніколі не асацыявалі з палітыкай, а тым больш з дзяржпрапандай. Тым больш пад такім кантэнтам мы б ніколі не падпісаліся. Гэты фільм быў зроблены па замове пасля вядомых падзеяў. Наша музыка там гучаць не павінна, і нашага імя там быць не павінна».

 

 

Аўтарскія правы на выкарыстаную песню належаць Надзеі, ідэйнай натхняльніцы гурту Irdorath. Менавіта яна падала скаргу. Аднак, паводле музыкаў, судзіцца з БТ яны не збіраюцца.

 

«Судзіцца з такім гігантам — гэта трэба жыцьцё на гэта пакласці. Але нас задавальняе і гэты вынік. Youtube адрэагаваў хутка. І пакуль мы не плянуем судзіцца» — сказаў Уладзімір.

 

Без дазволу праваўладльніка ў фільме БТ была выкарыстаная вось гэтая кампазыцыя:



Дата стварэння навіны 23.04.2017

Возврат к списку