АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Польшчы знайшлі цела стрыечнага ўнука Браніслава Тарашкевіча. Ён быў «выклятым жаўнерам»

У Польшчы знайшлі цела стрыечнага ўнука Браніслава Тарашкевіча. Ён быў «выклятым жаўнерам»
22.04.2017
Польскія гісторыкі назвалі імёны ахвяраў камуністычнага тэрору ў Польшчы пасля ІІ сусветнай вайны.

 Сярод 12 асобаў, чые прозвішчы былі ў пятніцу агучаныя Інстытутам нацыянальнай памяці, ёсць стрыечны ўнук аўтара беларускай артаграфіі Браніслава Тарашкевіча Лявон.

Лявон Тарашкевіч нарадзіўся ў 1925 годзе ў Дуйсбургу ў заходняй Нямеччыне. Яго бацька Ўладыслаў быў пляменнікам Браніслава Тарашкевіча. Падчас ІІ сусветнай вайны Лявон быў асуджаны Гестапа да смяротнага пакарання за дапамогу вязьням канлягеру, але яму ўдалося ўцячы ад пакараньня. Ён уступіў у савецкі партызанскі атрад, аднак пасьля адмовы супрацоўнічаць з камуністычнымі спэцслужбамі, трапіў у лягер НКВД.

 

Праз месяц Тарашкевіч уцёк з цягніка, які вёз яго ў СССР, і далучыўся да антыкамуністычнага польскага партызанскага руху. На заходнім Палессі Лявон Тарашкевіч кіраваў атрадам арганізацыі «Свабода і незалежнасьць» (Wolność i Niezawisłość ). У 1947 годзе быў забіты супрацоўнікам Упраўленьня бяспекі і пахаваны на могілках у вёсцы Семян (Люблінскае ваяводзтва). Устанавіць асобу Тарашкевіча ўдалося дзякуючы экспэртызе ДНК. Імёны выяўленых гісторыкамі ахвяр камунізму былі агучаныя падчас урачыстасьці у Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве з удзелам прэзыдэнта Анджэя Дуды. На цырымоніі прысутнічалі і сваякі Лявона Тарашкевіча.


ipn.gov.pl      








Дата стварэння навіны 22.04.2017

Возврат к списку