АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

«Слава Рэвалюцыя» — такую мянушку далі Вячаславу Касінераву ў мінскім СІЗА

«Слава Рэвалюцыя» — такую мянушку далі Вячаславу Касінераву ў мінскім СІЗА
22.04.2017
Гісторык — па адукацыі, трэнэр у адукацыйных праектах — па занятку, анархіст — па светаглядзе.

 Вячаслаў Касінераў звінавачаны ў злосным хуліганстве з асаблівым цынізмам за пэрформанс са скульптурай расейскага царскага гарадавога насупраць Міністэрства ўнутраных спраў.

 

Быў прызнаны палітычным зняволеным, а 21 красавіка выйшаў на волю пад падпіску аб нявыездзе. 26 красавіка Касінерава будуць судзіць.

 

«Касінераў — прозвішча, якое я сам прыдумаў. Па асабістых матывах у мяне ўзнікла жаданне змяніць прозвішча. Працэдура адбылася досыць хутка, я нават здзівіўся. Ідэя новага прозвішча ўзніікла амаль адразу», піша радыё "Свабода".

 

Анархісты і народ

 

Паўстанне Каліноўскага, касінеры (сяляне, узброеныя косамі, у войску паўстанцаў). Усё гэта мне блізка.

   

Прыклад таго, наколькі анархісты блізкія да простых людзей, — гісторыя, калі людзі звычайныя адбівалі маіх паплечнікаў у міліцыі падчас акцыі «недармаедаў».

 

Мы нея толькі ходзім крычым на акцыях. Наша праца — гэта адукацыя, лекцыі, сэмінары.

 

Хто б ні прыходзіў на нашы заняткі, зь цягам часу гавораць пра тыя самыя праблемы: складана самарэалізавацца, жорсткая сыстэма кіравання ў краіне, плянавая эканоміка.

 

Дзяржава як казарма і скульптура гарадавога

 

Чаму ўзьнік гэты казус са скульптурай гарадавога ў Мінску? На першы погляд, усталёўваць помнік царскаму гарадавому да 100-годзьдзя дэ-факта савецкай міліцыі — гэта абсурд. Царскіх гарадавых новая міліцыя забівала без суду і сьледзтва.

 

Дый ніякага дачынення ні адны, ні другія да ідэі незалежнай Беларусі ня маюць. Абсурдна выглядае, калі міністар МУС Ігар Шуневіч шануе мундур сталінскай міліцыі, якая была падпарадкаваная НКВД, і адначасова шануе расійскага гарадавога, якога будучыя энкавэдысты забілі. Але абсурдна гэта толькі на першы погляд.

 

Калі людзі схільныя да гвалту, да мілітарызму, яны на падсьвядомым узроўні шукаюць вобразы, за якія можна ўхапіцца, каб пазначыць сваю ідэалёгію.

 



 Кастусь Каліноўскі быў за Беларусь і быў за народ. Гэта маё


Для такіх людзей паняцьце закону і парадку — гэта як для жывёл у цырку, як дрэсіроўка

 

Шуневіч казаў, што ўсё добрае трэба насаджваць. Такім людзям усё роўна: гарадавы, НКВД, рабакоп (фантастычны паліцэйскі-андроід. — РС). Галоўнае, каб быў сымбаль дысцыпліны. А арганізацыя жыцьця ў краіне была падобная да ладу ў казарме.

 

БТ за кратамі

 

На Валадарскага ў нас у камэры было тэлебачаньне. Там ішлі беларускія дзяржаўныя і расейскія фэдэральныя каналы. Я нават бачыў сюжэт, дзе міліцэйскі генэрал Барсукоў казаў, што скульптура гарадавога — «сьвяшчэнная».

 

Камэрка маленькая. Упяцёх сядзелі на плошчы сярэдняй па памерах кухні ў панэльным доме. Людзі розныя, у тым ліку адзін, хто ў суме больш за сем гадоў правёў у зьняволеньні. Дык я з ім нават не спрачаўся на палітычныя тэмы, бо яго ўяўленне пра сьвет сфармаванае гэтымі самымі каналамі. Гэты чалавек — яскравы прыклад таго, што бывае, калі жывеш у інфармацыйным сьвеце, дзе няма альтэрнатывы.

 

Мэтады міліцыі і спэцслужбаў

 

Міліцыя дзейнічае груба і прымітыўна: затрымаць, прэсануць (збіць, запужаць). Калі мяне затрымалі каля скульптуры гарадавога, завялі праз дарогу — у МУС. Туды прыбылі АМАПаўцы. Адзін кажа: «А давай я табе гэтую ўдаўку (пятля, якую Касінераў сымбалічна накінуў на шыю мэталічнаму гарадавому) на шыю нацягну, завязу ў Курапаты і там на ёй павешу». Я кажу: «Давай!»

 

Гэтыя людзі адарваныя ад таго, што мы называем сваёй краінай. Якія могуць быць жарты пра Курапаты?

 

Для таго АМАПаўца існуе такі лягічны шэраг: актывіст — катаванне — Курапаты.

 

КДБ працуе інакш. Яны складаюць псыхалягічны партрэт. «Гэтага прыпужаць», «гэтаму сказаць, што той на яго «настучаў», «з гэтым размаўляць бяз сэнсу». Ну пра што са мной размаўляць? Я сам усё кажу, што думаю.

 

Я яшчэ не паспеў усё прачытаць па справе «Белага Легіёну», але хапіла пару хвілін паглядзець прапагандысцкае відэа, каб зразумець, якімі мэтадамі шыецца справа.

 

 

Дыктатура бароніць сябе

 

Усе вакол кажуць, што я абразіў Шуневіча, таму і трапіў з «сутак» на Валадарку (Касінераў быў затрыманы 12 сакавіка за ўдзел у акцыі «недармаедаў» 17 лютага. Пасля 15 сутак адседкі ў ізалятары на Акрэсьціна і ў Жодзінскай турме быў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага). Маўляў, для Шуневіча гарадавы — асабіста блізкая рэч.

 

Міліцэйскае начальства само сябе абяляе. Гэта пазыцыя гопніка — «А мы ўсё роўна малайцы! Глядзіце, колькі ловім злачынцаў!»

 

Рэжым — гэта сыстэма каштоўнасьцяў. Калі супрацьстаіш рэжыму, рэжым спрабуе цябе дэсацыялізаваць. Пазбавіць працы, вучобы, шантажаваць пагрозамі сябрам і блізкім.

 

А я ўдзячны сябрам і блізкім за падтрымку!


Дата стварэння навіны 22.04.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку