АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Міліцыянта, які скраў $270 тысяч, не выпусцілі ў ЗША. Але і ў Беларусь яго не вернуць

Міліцыянта, які скраў $270 тысяч, не выпусцілі ў ЗША. Але і ў Беларусь яго не вернуць
22.04.2017
Экс-супрацоўнік ГУБАЗіК МУС, які падазраецца ў крадзяжы амаль 270 тысяч даляраў, дастаў грошы з сейфа напарніка з дапамогай запаснога ключа


 У Румыніі ён быў затрыманы па лініі Інтэрпала, аднак атрымаў грамадзянства гэтай краіны і быў адпушчаны.


— Гэты супрацоўнік не першы год працуе ў ГУБАЗіК МУС і такога ад яго, вядома, ніхто не чакаў. Сваім учынкам ён падставіў напарніка. Справа была такая: амаль 270 тысяч даляраў аперупаўнаважаны канфіскаваў пры затрыманні дырэктара візавага цэнтра. Пытанне аб перадачы такой сумы ён абмяркоўваў са следчым СК, аднак той сказаў, што не будзе захоўваць яе ў сябе. Супрацоўнік ГУБАЗіК паклаў даляры ў сейф, зачыніў, але дублікат ключа заўсёды ёсць у напарніка, ці мала што можа здарыцца. Гэтым і скарыстаўся яго калега: прыйшоў у выхадны дзень, забраў 270 тысяч даляраў і з'ехаў спачатку ва Украіну, дзе жывуць яго сваякі, а затым у Румынію. Паводле нашай інфармацыі, ён збіраецца вылецець да сястры ў Амерыку».

Адзін з самых буйных крадзяжоў за апошні час адбыўся проста ў будынку МУС. Пра гэта не паведамлялі ні міліцыя, ні Следчы камітэт. І толькі 18 красавіка гэтая гісторыя стала вядомая шырокай публіцы дзякуючы апублікаванай у Адзіным дзяржаўным рэестры судовых рашэнняў Украіны пастанове Шаўчэнкаўскага раённага суда Кіева.

 

У пятніцу міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пацвердзіў: да крадзяжу датычны не старонні чалавек.

 

- Я магу толькі адно сказаць: у сям'і не без вырадка, гэта ганьба яму і яго сям'і, - пракаментаваў міністр.

 

Журналісты выказалі здагадку, што да гучнай справы можа мець дачыненне ўжо былы старшы ўпаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБАЗіК МУС Беларусі Андрэй Уразаў. Менавіта ён 29 снежня 2016 года каментаваў журналістам затрыманні ў візавым цэнтры, а ў лютым супрацоўнік міліцыі ўжо шукаў працу ў службе аховы на спецыялізаваным сайце. Просьбу TUT.BY пракаментаваць сітуацыю Уразаў праігнараваў. Але , як стала вядома, сейф, у якім ляжалі грошы, знаходзіўся ў кабінеце не Уразава, а зусім іншага супрацоўніка.


Як пішуць СМІ, на сённяшні дзень ён з'яўляецца грамадзянінам Румыніі. Паводле дакументаў міжнароднага вышуку, ён быў затрыманы ў Румыніі. Аднак у сувязі з тым, што ён цяпер грамадзянін Румыніі і Румынія не выдае сваіх грамадзян трэцім краінам, ён быў адпушчаны. Як жа супрацоўнік МУС змог так хутка атрымаць грамадзянства? Хутчэй за ўсё, ён скарыстаўся спрошчанай працэдурай, яшчэ знаходзячыся ў Мінску. Такая працэдура прадугледжана для асоб, у якіх прамыя сваякі пражывалі на гістарычных тэрыторыях Румыніі: Букавіна, Бесарабія … Кайданкі на ўцекача надзелі ў студзені, месяц ён правёў за кратамі, а затым падаў усе неабходныя дакументы, і 19 лютага яго адпусцілі.

Дарэчы, амерыканская віза дадзенаму грамадзяніну была анулявана ў сувязі з учыненым злачынствам на тэрыторыі РБ. Пакінуць Румынію яму будзе немагчыма, бо ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Менавіта таму яго і затрымалі ў аэрапорце, калі ён спрабаваў вылецець у ЗША.

 

Зараз экс-міліцыянт знаходзіцца ў Румыніі. У гэтую краіну ён прыехаў адзін, халасты, сям'і ў яго няма. У МУС ад каментароў адмовіліся.

 

 



Дата стварэння навіны 22.04.2017

Возврат к списку