АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Туркменістан папрасіў Беларусь пабудаваць яшчэ адзін горна-абагачальны камбінат

Туркменістан папрасіў Беларусь пабудаваць яшчэ адзін горна-абагачальны камбінат
21.04.2017
Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў папрасіў Беларусь пабудаваць другі горна-абагачальны камбінат накшталт ужо узведзенага ў Гарлыку.

 Пра гэта сёння падчас выступу ў парламенце заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра ўзвядзенне Карабільскага горнаруднага калійнага камбіната па вытворчасці хларыду калія. Тэндэр на будаўніцтва ўжо абвешчаны. Меркаваная сума кантракту - 1,4 мільярда даляраў.
- Мне асабіста абяцана, што будуць прыняты ўсе сілы, каб даверыць беларусам будаўніцтва новага камбіната. Але я яму [прэзідэнту Туркменістана] сказаў, што мы і так, калі захочам, выйграем гэты тэндэр, - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Новы аб'ект павінен з'явіцца ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад ужо пабудаванага беларусамі 
Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Кошт гэтага праекта ацэньвалася ў мільярд даляраў. У канцы сакавіка аб'ект адкрылі прэзідэнты дзвюх краін.
- Калі ўмовы будуць прымальнымі, то не трэба прадаваць ранейшую базу, бульдозеры, экскаватары і іншую тэхніку, а перанесьці ўсе на сорак кіламетраў. І, калі мы апынемся пераможцамі, будаваць там, - распарадзіўся прэзідэнт. - Але трэба ўлічыць усе памылкі, якія былі намі дапушчаныя пры будаўніцтве першага камбіната.
Нагадаем, улады Туркменістана перыядычна былі незадаволеныя працай беларускай кампаніі «Белгархімпрам» па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па вытворчасці калійных угнаенняў. Заказчык выказваў прэтэнзіі да падрадчыкаў і звяртаў увагу на праблемы з тэмпамі ўзвядзення аб'екта.

Гарлыкскі ГОК. Фота прадстаўлена прэс-службай урада Беларусі

Дата стварэння навіны 21.04.2017

Возврат к списку