АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

За выбух каля аўтобуса "Барусіі" затрымалі грамадзяніна Расіі Сяргея В.

За выбух каля аўтобуса "Барусіі" затрымалі грамадзяніна Расіі Сяргея В.
21.04.2017
Нямецкая паліцыя затрымала 28-гадовага выхадца з Расіі Сяргея В. па падазрэнні ў датычнасці да выбухаў каля аўтобуса дортмундскай "Барусіі". Пра гэта піша meduza.io са спасылкай на Bild. Мужчына мае двайное грамадзянства — Нямеччыны і Расіі.


Нямецкая пракуратура распаўсюдзіла заяву, што Сяргей В. мог дзейнічаць з фінансавых матываў. Мужчына мог разлічваць, што кошт акцый "Барусіі" знізіцца пасля нападу на аўтобус з гульцамі.

 

Выбухі каля клубнага аўтобуса, у якім футбалісты "Барусіі" збіраліся ехаць на чвэрцьфінальны матч Лігі чэмпіёнаў, адбыліся 11 красавіка. Пры інцыдэнце пацярпеў абаронца "Барусіі" Марк Бартра і супрацоўнік паліцыі, які суправаджаў каманду, піша euroradio.fm.

 

Нямецкая газета Bild піша, што супрацоўнікі гатэля, размешчанага непадалёк ад месца выбухаў, звярнулі ўвагу на дзіўнага рускага. Падчас эвакуацыі мужчына вырашыў не пакідаць гатэль, а пайшоў у рэстаран і замовіў сабе вячэру са стэйкам. Пры засяленні ў гатэль ён адмовіўся ад першага прапанаванай яму пакоя і папрасіў такі нумар, каб з яго вокнаў можна было назіраць за месцам здарэння. Дарэчы, у гэтым самым гатэлі пражывалі і футбалісты "Барусіі", адзначае РБК. 

 

Пасля выбуху каля аўтобуса знайшлі запіску, у якой згадваўся Алах і забойства баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава". Аднак нямецкія праваахоўнікі засумняваліся ў яе сапраўднасці. Аднак 13 красавіка па падазрэнні ў датычнасці ў выбухаў яны затрымалі 26-гадовага грамадзяніна Ірака, які, згодна з папярэдняй інфармацыі, быў у "Ісламскай дзяржаве" да 2016 года.


Фота: Ina Fassbender / DPA via AP


Дата стварэння навіны 21.04.2017

Возврат к списку