АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Хлопец, які вёў віцебскі «Марш недармаедаў», заявіў, што яму «абяцалі за гэта 50 рублёў».

Хлопец, які вёў віцебскі «Марш недармаедаў», заявіў, што яму «абяцалі за гэта 50 рублёў».
21.04.2017
Падманшчыку ўсё адно далі 15 сутак.


У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску учора разбіралі справу Юрыя Лыншы — хлопца, які ішоў на чале калёны 26 лютага, калі ў Віцебску адбываўся «Марш недармаедаў».

 

Юры жыве ў Мінску, у віцебскіх дэмакратычных колах пра яго ніхто не чуў. Таму на «маршы», кажуць мясцовыя актывісты, яны былі здзіўленыя, калі высокі незнаёмец з рыжаватай бародкай пачаў выгукваць «крычалкі»: «Не — дэкрэту нумар тры, Лукашэнка, сыходзь», «Баста!» і гэтак далей. Калі людзі рушылі па вуліцы Леніна ў цэнтар гораду, невядомы пайшоў на чале калёны. У інтэрвію 27-гадовы Юры Лынша казаў, што жыве ў Мінску, у Віцебск прыехаў адмыслова, што зьбіраецца стварыць уласную партыю, што падзяляе погляды прадстаўнікоў апазыцыі.

 

Пасьля імпрэзы Юрыя Лыншу затрымалі на чыгуначным вакзале і адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС. Тут ужо была затрыманая каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец, яна памятае гэтага хлопца ў пастарунку:

«Мяне забралі ў міліцыю проста з крамы, таму ў мяне аказаліся з сабой харчы. І я прапанавала Юрыю паесці. Мы размаўлялі, гэта быў адэкватны хлопец. На нас абаіх складалі пратаколы паводле артыкула 23.34. Сёння ён выглядаў трохі дзіўна: прыйшоў у суд з пабітым тварам. Праўда, патлумачыў, што гэта да справы адносін ня мае — што яго збілі за нейкія пазыкі. Судздзя Алеся Жарыкава перад разборам справы згадала, што сёлета ён прыцягваўся да адказнасьці пяць разоў — у тым ліку за хуліганства, і гэта таксама трошкі насцярожыла. Але тое што давялося пачуць ад яго ў залі суду, мяне проста шакавала. І гэта яшчэ надта мякка сказана!»

 

 

За «Марш недармаедаў» на хлопца склалі пратакол паводле часткі 2 артыкула 23.34 — як на арганізатара несанкцыянаванай акцыі. Юры пачаў аспрэчваць гэта, расказаўшы суду абсалютна неверагодную для мясцовых жыхароў гісторыю:

 

«Я н ведаю Віцебску, я прыежджы. Прыехаў раніцай, каб проста паглядзець горад. На вуліцы Фрунзэ мяне сустрэла жанчына год пад 50, у чырвона-карычневым паліто, і прапанавала зарабіць 50 рублёў. Сказала, што для гэтага мне трэба ўзяць бел-чырвона-белы сьцяг і вывучыць крычалкі для «Маршу недармаедаў». Я пагадзіўся, бо беспрацоўны. Яна накіравала мяне да ўнівэрмагу, дзе мяне сустрэў мужчына, які назваўся Аляксеем, ён даў мне бел-чырвона-белы ьцяг. У яго была вуда, мы пачапілі сцяг і пайшлі да плошчы Перамогі, дзе збіраліся людзі».

 

Прысутныя ў залі суду людзі, якія прыйшлі падтрымаць Юрыя Лыншу, былі проста агаломшаныя: нічога падобнага ў Віцебску не чулі.

 

 

Зьдзіўленне прысутных стала яшчэ большым, калі судзьдзя прачытала пратакол затрыманьня. Аказваецца, пра «50 рублёў за ўдзел у акцыі» Юры Лынша казаў міліцыянтам яшчэ 26 лютага, адразу па затрыманьні.

 

Але на суд аповеды пра беднасьць і абяцаны заробак уражаньня не зрабілі: судздзя Алеся Жарыкава пакарала хлопца арыштам на 15 сутак. Гэтаксама як і іншых віцяблян, якіх міліцыя залічыла ва ўдзельнікі несанкцыянаваных імпрэзаў у Дзень Волі і 26 сакавіка.

 

Але ніхто з тых, каго раней вінавацілі за ўдзел у розных акцыях, ні разу не спасылаўся на нейкіх уяўных асобаў, гатовых заплаціць за выхад са сьцягам, абураецца Тацяна Севярынец:

 

«Нічога падобнага ў Віцебску ніколі не было! Словы Юрыя прагучалі як абраза ўсёй віцебскай дэмакратычнай супольнасці! Вядома, гэта поўная лухта і выдумкі, што за ўдзел у акцыях нехта плаціць. Чаму ж міліцыя не шукае таго «Аляксея», які раздае сцягі? Або жанчыну, якая абяцае першаму стрэчнаму 50 рублёў? Ясна, што гэта хлусня! Але навошта так хлусіць хлопцу, які ішоў пад нашым сьцягам? Бел-чырвона-белы сцяг — для кожнага беларуса гэта святое, а Юры яго зганьбіў!»

 

 

Сам Юры Лынша пасля суду заявіў журналістам, што ўсё прыдумаў — і пра жанчыну, якая абяцала заплаціць, і пра мужчыну, у якога ўзяў сцяг. На пытаньне, навошта ён гэта зрабіў, адказаў каротка: «Так было трэба. У мяне складаныя жыццёвыя абставіны. Калі мяне затрымалі 26 лютага, то ў міліцыі на мяне націснулі». У той жа час, па ягоных словах, гісторыю з жанчынай, якая прапанавала яму 50 рублёў за бел-чырвона-белы сцяг і «крычалкі», ён прыдумаў сам.

 

Дзіўным для актывістаў падалося і тое, што пасля суду Юрыя Лыншу не забралі «на суткі» канвойныя міліцыянты. Пасля працэсу да яго прыехаў начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Кастрычніцкага РАУС Сяргей Вяракса, і яны пра нешта доўга размаўлялі ў будынку суду, піша nn.by.

 

 



Дата стварэння навіны 21.04.2017

Возврат к списку