АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Пуцін зноў трапіў у сотню самых уплывовых людзей свету па версіі Time

Пуцін зноў трапіў у сотню самых уплывовых людзей свету па версіі Time
20.04.2017
Амерыканскі часопіс Time уключыў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў спіс ста самых уплывовых персон свету

Поўны пералік апублікаваны на сайце часопіса.


Складальнікі спісу не прысуджаюць ўдзельнікам месцы, але персоны падзеленыя на некалькі катэгорый - «Тытаны», «Наватары», «Дзеячы мастацтва», «Лідэры» і «Куміры». Расійскі прэзідэнт трапіў у катэгорыю лідэраў, адзначыў сайт lenta.ru.

Часосопіс таксама апублікаваў невялікі нарыс пра Пуціна, напісаны былым прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым. У ім палітык адзначае, што дзеючы прэзідэнт змог захаваць расійскую дзяржаву і ўтрымаць пад кантролем сітуацыю, «якая склалася пасля яго папярэдніка».


Фота: Раміль Ситдиков / РІА



Дата стварэння навіны 20.04.2017

Возврат к списку