АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

"Прысудзіце мне смяротнае пакаранне".

"Прысудзіце мне смяротнае пакаранне".
20.04.2017
У Гродне асудзілі двух маладых людзей, якія забілі таксиста


20 красавіка судзьдзя абвясціў прысуд па справе аб забойстве таксіста ў Гродне. 

Абвінавачаныя - двое маладых людзей, якія, па версіі следства, «паводле папярэдняй змовы забілі з асаблівай жорсткасцю таксіста, завалодалі машынай, 250 рублямі выручкі, двума доларамі, пнеўматычным пісталетам».

Таксіста забівалі з асаблівай жорсткасцю - слясарнай малаткамі і камянямі. Машыну са слядамі крыві маладыя людзі кінулі на дарозе, піша tut.by. 
Сярод выкрадзеных рэчаў апынуліся аўтамабільныя люстэркі, відэарэгістратар, кусачкі, драты стартара, падзарадкі, карта памяці, мабільны тэлефон і іншыя рэчы, якія знаходзіліся ў салоне аўто.
Дзяржаўны абвінаваўца прасіў для аднаго з абвінавачаных Артура Каноніча 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, для Аляксандра Казюкевіча - 24 гады.

Суд прысудзіў Артура да 25 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, Аляксандра - да 23 гадоў з канфіскацыяй.

У сваім апошнім слове Артур казаў пра тое, што з абвінавачваннем у забойстве не згодны. Ён запэўніваў прысутных у зале, што не мог біць таксіста ў машыне, і папрасіў суд не выносіць яму прысуд у 25 гадоў, а прысудзіць адразу да смяротнага пакарання. Малады чалавек казаў спакойна, без эмоцый, а вось яго змоўшчык плакаў і прасіў прабачэння ў сваякоў загінулага і сваіх родных.
Апошняе слова на судзе Аляксандр зачытваў з паперы. Ён павіншаваў жонку з днём нараджэння і папрасіў яе забыцца пра яго і пачынаць будаваць нанова сваё жыццё. З абвінавачваннем малады чалавек згодны.

- Пракурор запытаў такі тэрмін, столькі гадоў мы нават яшчэ не пражылі, але я не лічу яго несправядлівым, - сказаў Аляксандр. Ён паабяцаў, што ў турме зоймецца сваёй асобай, каб стаць чалавекам, які не здольны на жорсткасць і гвалт.

У бакоў ёсць час, каб падаць касацыйныя скаргі. Сваякі забітага распавялі, што будуць дамагацца для абвінавачаных пажыццёвага зняволення.

Нагадаем,гродзенскі таксіст Андрэй Этель знік у ноч з 13 на 14 жніўня 2016 года. У 2.30 ён папярэдзіў дыспетчара аб тым, што больш не будзе прымаць заказы. Сказаў, што едзе дадому, але дома так і не з'явіўся. Тэлефон мужчыны стаў недаступны прыкладна з трох гадзін ночы.
Два дні зніклага кіроўцы шукалі па ўсім горадзе. Спачатку знайшлі яго аўтамабіль Volkswagen Sharan каля вёскі Капцёўка. Эксперты выявілі ў салоне сляды крыві. Непадалёк - у полі каля вёскі Гібулічы - было знойдзена цела 33-гадовага гродзенца.

Фота: Ігар Ремзік, TUT.BY

Дата стварэння навіны 20.04.2017

Возврат к списку