АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Супраць супрацоўнікаў «Прыёрбанка» распачалі крымінальную справу за халатнасць з аперацыямі хакераў

Супраць супрацоўнікаў «Прыёрбанка» распачалі крымінальную справу за халатнасць з аперацыямі хакераў
20.04.2017
Міжнародная злачынная групоўка скрала больш за 8 мільёнаў еўра з замежных банкаўскіх рахункаў і перавяла на рахунак у беларускім банку.

 Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавёў Аляксандр Сушко, начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта.

 


Крымінальную справу аб крадзяжах з банкаўскіх карт расследаваў Еўрапол, некалькі фігурантаў затрымалі ў Беларусі, піша nn.by. Дзейнасць злачынцаў закранула больш за 130 тысяч трымальнікаў плацежных карт з 29 краін, шкода перавысіла 8 мільёнаў еўра.

 

Па дадзеных следчых, на працягу 4 месяцаў выкрадзеныя грошы пераводзілі на рахунак у беларускім «Прыёрбанка». Сумы паступалі рэгулярна ў розных сумах ад розных людзей. Пасля грошы былі пераведзены ў Кіпр, затым у Латвію, а там — абнаяўленыя.


 

Аднак беларускія праваахоўныя органы даведаліся пра злачынства толькі праз два гады пасля паведамлення калегаў з Нямеччыны. Супраць супрацоўнікаў банка распачалі крымінальную справу па артыкуле 428 Крымінальнага Кодэкса Беларусі «Службовая халатнасць».

 

«Банк не мог не ведаць пра тое, што ў дадзеным выпадку здзяйсняецца ашуканская схема, - распавёў Аляксандр Сушко. — Не менш за 30% аперацый былі апратэставаныя і абскарджаныя. На пачатковым этапе супрацоўнікі банка не маглі выявіць гэтыя аперацыі, гэта зразумела. Але я кажу пра наступныя крокі. Павінна быць створана сістэма бяспекі, каб рэагаваць на такія здарэнні».

 

Следчыя не паведамляюць, колькі супрацоўнікаў банка патрапілі пад следства. Зараз расследаванне справы працягваецца. Банк перавёў больш за 350 тысяч даляраў у мэтах пакрыцця шкоды.

 

 Фото Reuters

 



Дата стварэння навіны 20.04.2017

Возврат к списку