АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Жанчына прадстаўлялася палкоўнікам міліцыі і завалодала вялізнай сумай грошай

Жанчына прадстаўлялася палкоўнікам міліцыі і завалодала вялізнай сумай грошай
20.04.2017
43-гадовая жыхарка Магілёва завалодала падманным шляхам больш за 780 тысячамі рублёў (больш за 400 тысяч долараў), яе затрымалі.

 Як інфармуе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, у 2015-2017 гадах падазраваная прадстаўлялася розным грамадзянам у Мінску, Магілёве і Слаўгарадзе то начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні, то палкоўнікам міліцыі, то намеснікам начальніка ДАІ ці іншых аддзелаў магілёўскай абласной міліцыі і пераконвала іх, што мае доступ да “канфіскаванай маёмасці”. Яе яна, нібыта, магла прадаць, а кошт маёмасці наўмысна заніжала ў дзясяткі разоў.

 

Каб у “кліентаў” не было сумненняў, інфармуе euroradio.fm, жанчына апранала форму супрацоўніка міліцыі, прызначала сустрэчы каля адміністрацыйных будынкаў органаў унутраных спраў. Грошы ёй перадавалі ў беларускіх рублях і ў замежнай валюце. Зламысніца абяцала, што неўзабаве яны атрымаюць набытую маёмасць (кватэры, аўтамашыны, бытавую тэхніку), а грошы пойдуць у бюджэт. Падчас заключэння чарговай здзелкі жанчыну затрымалі.

 

У міліцыю ўжо звярнуліся шэсць пацярпелых ад яе дзейнасці, але іх можа быць больш. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры” (ч. 4 арт. 209 КК). Жанчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Высветлілася, што раней яна неаднаразова трапляла пад суд за махлярства.


Фота: uvd.mogilev.by


Дата стварэння навіны 20.04.2017

Возврат к списку