АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка: Добра, што ў беларусаў ёсць свая мова. Чаго нас у гэтым папракаць?

Лукашэнка: Добра, што ў беларусаў ёсць свая мова. Чаго нас у гэтым папракаць?
20.04.2017
Пра гэта кіраўнік краіны выказаўся на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Валерыем Шанцавым, разважаючы пра крытыку ў расійскіх СМІ адносін Беларусі і РФ.


Крытыкуючы Беларусь, могуць ўказаць на наяўнасць у краіне дзвюх афіцыйных моў і ўвагу нацыянальнаму, сказаў Лукашэнка, піша БелТА.

«Тое, што мы беларускую мову не забываем, так і павінна быць. 

Гэта добра, што ў беларусаў ёсць свая мова. Чаго нас у гэтым папракаць? Хоць у нас пераважная большасць людзей размаўляюць на рускай мове, і ў побыце ў нас мова зносін руская. Але падкрэсліваю — гэта не руская мова. Гэта наша агульная з вамі мова, якую мы стваралі гадамі. Яна ўдасканальваецца, развіваецца як жывая тканіна. І мы разам з вамі нямала ўклалі ва ўдасканаленне гэтай мовы, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — мы ніколі ад яе не адмовімся. Але ёсць у нас свая нацыянальная руская мова, родная мова беларусаў. Яе ведаюць і многія беларусы, якія жывуць па-за межамі нашай краіны. Таму тут усё нармальна і ўсё пад кантролем», — сказаў кіраўнік краіны.

 

Па інф. nn.by

Дата стварэння навіны 20.04.2017

Возврат к списку