АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Сілавікі ўзяліся за буйнога пастаўшчыка беларускай тэхнікі ў Туркменістан

Сілавікі ўзяліся за буйнога пастаўшчыка беларускай тэхнікі ў Туркменістан
20.04.2017
Беларускія праваахоўнікі нядаўна затрымалі старшыню рады дырэктараў холдынгу Yaraw Эрнэста Аляксеева

 Пра гэта TUT.BY паведамілі некалькі інфармаваных крыніц у Беларусі і Туркменістане.

 

Кампанія Yaraw выйшла з вядомай групы «Яравіт», заснаванай Андрэем Біруковым і яго партнёрамі. Кампанія з 1997 года працавала на рынку Туркменістана. За мінулы час «Ярав» стаў буйным пастаўшчыком грузавой, пасажырскай і спецтэхнікі МАЗа, «Амкадора», ГАЗа, КрАЗа ды іншых марак у Сярэднюю Азію.

 

Па словах крыніц у Туркменістане, раней Аляксееў «быў адзіным правайдарам беларускіх інтарэсаў» у гэтай краіне. Зараз там змяняецца правайдар інтарэсаў, але суразмоўца лічыць, што «Аляксееў проста так нічога не аддасць». Тым больш што яго дзейнасць не абмяжоўвалася толькі пастаўкамі беларускай тэхнікі. Былі яшчэ і гандаль нафтапрадуктамі, харчаваннем і гэтак далей.

 

Яшчэ адзін суразмоўца сказаў, што бізнэсоўца зрабілі «казлом адпушчэння ў няпростых беларуска-туркменскіх адносінах». «Рэч там відавочна прыцягнутая. Хай сілавікі б паспрабавалі весці бізнес у пустыні, а потым шукалі б вінаватых», - адзначыў знаёмы Аляксеева, піша nn.by.

 

Улетку 2014 года тагачасны прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч і прэзідэнт Туркменістана дамовіліся хутчэй пабудаваць сэрвісны цэнтр у Ашхабадзе. Планавалася, што ў цэнтры будуць прадаваць і абслугоўваць беларускую тэхніку, гандляваць запчасткамі і рыхтаваць кадры (кіроўцаў, механікаў, электрыкаў).

 

Агульная тэрыторыя цэнтра складала 22 тыс. кв. м. Кошт праекту ацэньваўся ў 10,5 млн даляраў. Здаць цэнтр планавалася ў снежні 2015 года. Аляксееў запэўніваў, што вытрымаць пазначаныя тэрміны пры рытмічным фінансаванні рэальна. Бізнэсмэн выказваў надзею, што ў будучыні цэнтры па абслугоўванні беларускай тэхнікі будуць створаны ў кожным рэгіёне Туркменістана.

 

 

У канцы сакавіка гэтага года прэзідэнты Беларусі і Туркменістана адкрылі калійны камбінат і будынак беларускага пасольства. А вось сэрвісны цэнтр так і не быў пабудаваны ў поўным аб'ёме. Хоць з 2010 па 2016 год у Туркменістан паступіла больш за пяць з паловай тысяч адзінак тэхнікі Мінскага аўтазавода на суму звыш 400 млн даляраў. Прыкладна такую ж колькасць адзінак тэхнікі і запасных частак пастаўляе ў Туркменістан Мінскі трактарны завод, канстатаваў падчас нядаўняй сустрэчы з беларускай дэлегацыяй Гурбангулы Бердымухамедаў. Ён адзначыў, што ў краіне ёсць патрэба ў якасным і своечасовым абслугоўванні беларускай тэхнікі.

 

Фота:  Эрнэст Аляксееў (у цэнтры) паказвае Міхаілу Мясніковічу, як будзе выглядаць новы сэрвісны цэнтр


Дата стварэння навіны 20.04.2017

Возврат к списку