АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Пад ім схаваны скарб Напалеона: што кажуць пра камень-скарбавік на Ашмяншчыне

Пад ім схаваны скарб Напалеона: што кажуць пра камень-скарбавік на Ашмяншчыне
20.04.2017
Пра камень-скарбавік у вёсцы Кальчуны на Ашмяншчыне распавядае на сваёй старонцы ў фэйсбуку даследчыца і журналістка Ірына Клімковіч.


Камень-скарбавік у Кальчунах. Фота facebook.com 


Камень ляжыць у лесе. І паводле легенды, пад ім зарыў скарб сам Напалеон.

Кажуць, што па начах з-пад каменя нешта ззяе. Тлумачаць, што гэта скарб выходзіць на прасушку. Мясцовыя і сапраўды вераць, што пад каменем закапаны скарб, таму і дагэтуль працягваюць рабіць пад яго падкопы. піша rh.by.

Сцвярджаюць, што раней камень ляжаў на гары, але скарбашукальнікі сваімі падкопамі зрушылі яго з месца, нават хацелі падарваць. Цяпер валун апынуўся ў лажбінцы.


Вядомыя памеры камяня: у вышыню валун дасягае 3,2 метры, у шырыню – 3,4 метры, у даўжыню – 4,1 метры. Аб’ём – большы за 20 кубічных метраў. Важыць гэты цуд больш за 60 тон. На адным з бакоў валуна высечаны крыж памерам 10х13 сантыметраў.


Існуе легенда, што чацвёра невядомых у 1924-1925 гадах адкапалі скарб, які знаходзіўся пад каменем, і вывезлі. Але карысці ён ім не прынёс – толькі адно гора. Людзі загінулі, скарб знік, а камень застаўся ляжаць. Толькі на ім з’явіўся крыж.




Дата стварэння навіны 20.04.2017

Возврат к списку