АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Прэзідэнтам Францыі стане кандыдат, жанаты з жанчынай на 24 гады старэйшай за сябе?

Прэзідэнтам Францыі стане кандыдат, жанаты з жанчынай на 24 гады старэйшай за сябе?
20.04.2017
Цікавыя факты пра выбары ў Францыі

 Сярод кандыдатаў у прэзідэнты Францыі на гэты раз нямала неардынарных і нават каларытных постацяў. Прычым гаворка не толькі пра аўтсайдараў, але і пра фаварытаў, аналізуе nn.by . Найбольшыя шанцы на перамогу мае левы ліберал Эманюэль Макрон.

 

 Марына Лё Пэн


Марына Лё Пэн і яе цяперашні спадарожнік жыцця і правая рука па партыі Люі Альё. Фота Closer.

 

48-гадовая Марына Лё Пэн — дачка заснавальніка Нацыянальнага фронту Жан-Мары Лё Пэна.

 

Расійская прэса падае Лё Пэн абаронцай традыцыйных каштоўнасцей. Але пра тое, у якой атмасферы яна гадавалася, красамоўна сведчыць той факт, што за хрышчонага бацьку ёй бацька запрасіў галоўнага сутэнёра парыжскага раёна пляс Пігаль.

Іншы яскравы факт: стаўшы лідарам партыі, Марына выключыла з яе свайго тату. Такім чынам яна спрабавала змяніць яе імідж. Антысемітызм старога Лё Пэна ёй не прыдаваўся.

 

Лё Пэн па адукацыі адвакат, але па прафесіі амаль не працавала, з маладосці пайшла ў палітыку.

 

Лё Пэн была двойчы ў шлюбе, а апошнія 8 гадоў жыве нераспісаная з паплечнікам па партыі.


Жан Люк Мэляншон

 

 Жан Люк Мэляншон закаханы ў акцёрку Саіду Джавад.



 

Жан Люк Мэляншон стварыў кааліцыю Фронт левых сілаў. Але гэта не тыя левыя, як Зюганаў і Атаманаў.

 

Мэляншон — класічны французскі сацыяліст-радыкал. Сярод іншага, ён масон, і ягоныя тата і дзед таксама былі масонамі.

У Францыі ад XVIII ст. існуе моцная традыцыя антыклерыкальнага масонства. У «Вялікі Усход Францыі» на сёння ўваходзяць каля 1250 ложаў і 50 тысяч чалавек.

 

Філосаф па адукацыі, Мэляншон працаваў настаўнікам французскай мовы ў ПТВ, журналістам, а пасля пайшоў у палітыку. Спачатку быў у Сацпартыі, але пакінуў яе, калі пабачыў, што леваму крылу там перавагі не дабіцца.

 

У прыватным жыцці ён быў аднойчы жанаты, але цяпер у разводзе. Свецкія хранікёры звязваюць яго з акцёркай з арабскімі каранямі.

 

65-гадовага Мэляншона можна назваць цёмным конікам гэтых выбараў.

Ён найлепшы прамоўца сярод кандыдатаў, гаворыць хлёстка, таму ягоны рэйтынг падскочыў пасля абодвух тэледэбатаў. Ён збірае найбольшыя натоўпы на мітынгі. У Францыі нават загаварылі пра «камуністычную пагрозу».

 

Калі Мэляншон выйдзе ў другі тур з Лё Пэн, ён гарантавана пераможа. Супраць Лё Пэн, здаецца, любы пераможа.

На пасадзе прэзідэнта ж былы міністр прафтэхадукацыі Мэляншон, пры ўсёй сваёй любові грымець і кідацца маланкамі, наўрад ці зробіць нейкія паваротныя крокі. Ён будзе як Цыпрас у Грэцыі: рэзкі на словах, але асцярожны ў эканоміцы.

 

Франсуа Фіён

  


Франсуа і Пенелопа Фіён аказаліся ў цэнтры скандалу. Фота Closer.

 

Кандыдат ад партыі «Рэспубліканцы» 63-гадовы Франсуа Фіён — класічны кансерватар.

У яго пяцёра дзяцей ад адзінага за жыццё шлюбу — з жонкай-англічанкай, дарэчы. Ён добры каталік.

 

Адукацыя ў яго юрыдычная, і ўсё свае жыццё ён адпрацаваў у палітыцы, мясцовай і дзяржаўнай адміністрацыі.

 

Ён мае найбольшы досвед кіравання: быў міністрам вышэйшай адукацыі і навукі, пасля — інфармацыі і пошты, пасля — тэлекамунікацый і па пытаннях космасу, потым працы і сацыяльных пытанняў, затым — адукацыі (у Францыі гэта адна з ключавых, самых прэстыжных пасад, французская школа стварыла французскую нацыю). Нарэшце, доўгі час, — прэм'ер-міністрам.

 

Фіён быў лідарам гонкі, пакуль сатырычны часопіс «Канар аншэнэ» не апублікаваў інфармацыю, што кандыдат ад «Рэспубліканцаў» быў працаўладкаваўшы ўласную жонку сваёй памочніцай як дэпутата.

На гэтай пасадзе яна атрымала ад дзяржавы дзясяткі тысяч еўра заробку. Гэта падкасіла кампанію Фіёна і вывела на першае месца Эманюэля Макрона.

 

Эманюэль Макрон

 

39-гадовы Макрон — самы малады кандыдат. Найбольш незвычайны факт з яго асабістага жыцця — ён у 17 гадоў сышоўся са сваёй ліцэйскай настаўніцай французскай мовы, старэйшай за яго на 24 гады. Іх раман аказаўся моцны, не аднадзённы. Ажэняцца яны толькі 12 гадоў, калі яму было 29, а ёй — 53. Дзеля гэтага Брыжыт Траньё, маючы трое дзяцей, разышлася з першым мужам.

У сваёй кнізе Макрон расказвае, што

 

 

«Гэта я ўгаварыла яго ісці ў прэзідэнты цяпер, — сказала ягоная жонка, — праз пяць гадоў праблемай для яго была б мая морда [ma gueule]», — пажартавала Траньё.

 

Ёй цяпер 63, супольных з Макронам дзяцей у іх няма. У часе кампаніі ў сацсеткі былі запушчаныя чуткі, што Макрон у асабістым плане «вядзе падвойнае жыццё», але бруд да Макрона не прыстаў.

 

Макрон атрымаў філасофскі дыплом, а пасля скончыў Нармальную школу адміністрацыі (яе можна груба параўнаць з нашай Акадэміяй кіравання).

 

Ён пачынаў кар'еру ў дзяржаўнай інспекцыі фінансаў, а пасля сышоўся з фінансістамі групы Nestle і банка Rothschild. Толькі за два гады з 2010 да 2012 гадоў ён як банкір зарабіў больш за 2 мільёны еўра. У 2012 годзе яго, беспартыйнага, прызначаюць міністрам фінансаў у сацыялістычны ўрад, што адкрывае яму дарогу ў палітыку.

Макрон — не першы цэнтрыст у гісторыі, які можа стаць прэзідэнтам Францыі. Да яго быў, напрыклад, Валеры Жыскар д'Эстэн у 1980-я. Але ўпершыню прэзідэнтам «шасцікутніка», як яшчэ называюць Францыю, можа стаць чалавек без партыі. Макрон абапіраецца на створаны пад выбары чыста паліттэхналагічны рух En marche («У рух»).

 

Макрон — відавочны ўлюбёнец фінансавых колаў Францыі. Ён таксама, відаць, падаецца Маскве найгоршым кандыдатам.

Праграмы кандыдатаў, сапраўды, істотна розняцца. Мэляншон хоча, каб Францыя выйшла з НАТА. Лё Пэн хоча выхаду з зоны еўра. Макрон і Фіён паходзяць з традыцыйнага істэмблішмэнту і былі б схільныя працягваць палітычны курс Францыі апошніх дзесяцігоддзяў. Са сваімі нюансамі: Макрон — класічны левы ліберал, выхадзец з банкаўскіх колаў. Фіён — не проста кансерватар, а тэтчэрыст. Ён лічыць, што Францыя ў небяспечнай эканамічнай стагнацыі і ўратаваць яе можа толькі радыкальнае скарачэнне дзяржаўных выдаткаў.

 

Фіён вылучаўся прарасійскай рыторыкай, Лё Пэн і Мэляншон, спадзяюцца ў Расіі, аслабілі б Еўрасаюз і НАТА — стратэгічныя задачы Крамля. Ці азначае гэта, што «боты Крамля» замуцяць нешта супраць Макрона перад першым ці другім турам?

У Францыі — прэзідэнцкая рэспубліка, таму ад прэзідэнта залежыць шмат. Прэзідэнтамі краіны часта станавілася значныя гістарычныя постаці. Шарль дэ Голь трымаўся правых нацыяналістычных поглядаў, Жорж Пампіду праславіўся як унікальны знаўца і мецэнат мастацтва, Франсуа Мітэран быў ветэранам-партызанам і сацыялістам, які, аднак, ідэальна ладзіў з Рональдам Рэйганам.

 

Вынік першага тура выбараў у Францыі пакуль абсалютна непрадказальны. А вось пераможцу другога тура можна будзе лёгка спрагназаваць адразу па выніках першага.

Многія кандыдаты маюць выразны адмоўны рэйтынг.

 

За тыдзень да галасавання сацыёлагі даюць па 22—23% галасоў цэнтрысту Эманюэлю Макрону і Марыне Лё Пэн. На адлегласці, мала большай за статыстычную памылку, за імі Мэляншон і Фіён. Яны маюць па 19—20% падтрымкі. Але

 

рэйтынгі Макрона і Лё Пэн апошні месяц зніжаліся, а Фіёна і Мэляншона — раслі, вось чаму выніку выбараў не можа прадказаць ніхто.



Дата стварэння навіны 20.04.2017

Возврат к списку