АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ва ўкраінскай царкве з’явілася фрэска з Пуціным у пекле

Ва ўкраінскай царкве з’явілася фрэска з Пуціным у пекле
19.04.2017
Фрэску, якая паказвае Страшны суд, адкрылі на Вялікдзень.


У Чырванаградзе Львоўскай вобласці на сцяне аднаго з храмаў Украінскай грэка-каталіцкай царквы стварылі фрэску, дзе сімволіка нацысцкага і камуністычнага рэжымаў гарыць у пекле.

Фрэску, якая паказвае Страшны суд, адкрылі на Вялікдзень.

 

Неўзабаве людзі звярнулі ўвагу, што на выяве ў храме святога Іясафата адзін з грэшнікаў вельмі нагадвае сучаснага расійскага прэзідэнта, піша nn.by .

 

 

У сваю чаргу, настаяцель храма заявіў, што на самай справе гэта «зборны вобраз бюракрата і злачынца».

 

«Хтосьці бачыць, што гэта Пуцін, іншыя — што гэта бюракрат, які абакраў краіну і не бачыць Уваскрасенне нават у апошнія дні. А яшчэ там ёсць герб СССР і нямецкая свастыка. Там гараць тыя, хто быў прычынай слёз, забойства, крыві і смерці. Хто там, там ёсць па праву», — сказаў украінскім журналістам настаяцель царквы айцец Міхаіл.

 

фота: zaxid.net


Дата стварэння навіны 19.04.2017

Возврат к списку