АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Статкевіч заклікае на 1 Мая выходзіць не на Бангалор, а на Кастрычніцкую

Статкевіч заклікае на 1 Мая выходзіць не на Бангалор, а на Кастрычніцкую
18.04.2017
Прадстаўнікі апазіцыі вызначыліся з планамі на акцыю да 1 Мая. У Мінгарвыканкам была пададзеная заяўка на збор ля Акадэміі навук, шэсце па Сурганава, а таксама мітынг на Бангалоры.

Сваю акцыю ў Дзень працы таксама плануе правесці Мікалай Статкевіч. Ці супадаюць ягоныя планы з планамі партыйнай апазіцыі і прафсаюзаў?

 

«Беларускі нацыянальны кангрэс плануе зладзіць акцыю 1 Мая на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Гэта будзе акцыя ў фармаце сустрэчы, народнага сходу, мітынгу. Мы прапанавалі грамадству праект рэзалюцыі, які можна дапаўняць, мяняць, уносіць свае карэкціроўкі. Гэта дакумент будзе прапанаваны да прыняцця на Кастрычніцкай.

Шкада, што калегі не падтрымалі прапанаваны намі варыянт, але гэта іхняя справа. Кожны зможа выбраць сабе.

 

На нас улада можа паўздзейнічаць толькі брутальнымі дзеяннямі, а не дазволамі ці забаронамі. Паглядзім, ці вычарпалі яны ліміт гэтых брутальных метадаў, ці будуць спыняць людзей гвалтоўна.

 

Мы будзем заклікаць прыходзіць людзей на Кастрычніцкую збоку плошчы Незалежнасці, вакзала. У выпадку, калі плошча будзе перакрытая, то на месцы зможам вызначыць далейшы фармат.

Мы не будзем паўтараць памылкі 25 Сакавіка, калі пагадзіліся на збор ля Акадэміі навук дзеля адзінства апазіцыі, аднак, ніякага адзінства не атрымалася. Увогуле пасля Дня Волі, пасля брутальных дзеянняў улады, зноў дазволіць сабе пайсці на месца выгулу сабак азначае зліць пратэст вельмі на доўгі час.

 

Мы памятаем, што пяць гадоў у цэнтры Мінска не было ніводнай акцыі пратэсту. Толькі 1,5 года таму мы вярнулі сабе прастору ў цэнтры сталіцы, трымалі яе. Мы павінны захаваць гэтае месца, бо яна патрэбная для будучыні.

 

Гаворка на 1 Мая таксама будзе весціся пра лёсы дзясяткаў людзей, якія па сфабрыкаваным абвінавачанні знаходзяцца ў зняволенні. Калі мы хочам іх абараніць, то мы не павінны быць запалоханыя.

 

1 Мая — гэта дзяржаўнае свята, і мы прыдумаем, каб на Кастрычніцкай была атмасфера свята. Дзень працы — гэта важна. Працай фізічнай і інтэлектуальнай зроблена ўсё, чым мы карыстаемся. Акрамя таго, гэта Міжнародны дзень салідарнасці рабочых. А тыя людзі, што сёння знаходзяцца ў зняволенні, патрабуюць нашай салідарнасці. Усе гэтыя фактары будуць спалучаныя».

 

Па інф. Наша ніва 


Дата стварэння навіны 18.04.2017

Возврат к списку