АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Дзясяткі інтэлектуалаў правядуць сёння Чытанні салідарнасці з арыштаванымі

Дзясяткі інтэлектуалаў правядуць сёння Чытанні салідарнасці з арыштаванымі
18.04.2017
18 красавіка 2017 з 17.30. Мінск, кнігарня «Логвінаў»


У акцыі будуць удзельнічаць:

 

Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Аляксей Андрэеў, Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Андрэй Бастунец, Альгерд Бахарэвіч, Міхаіл Баярын, Сабіна Брыло, Тацяна Вадалажская, Руслан Вашкевіч, Лявон Вольскі, Улад Вялічка, Адам Глобус, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Павал Касцюкевіч, Уладзь Лянкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Пукст, Антон Рудак, Дзмітрый Строцаў, Андрусь Такінданг, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеява, Cяргей Харэўскі, Тацяна Шчытцова, Аксана Шэлест ды іншыя.

 

«Інтэлектуальны марафон праводзіцца ў знак салідарнасці з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях, і хто цяпер церпіць пераслед і неабгрунтаваныя абвінавачванні, — пішуць яны ў звароце. —

 

Мы супраць таго, каб наша краіна захлыналася ў патоках хлусні, супраць пастаяннага нагнятання страху, што пазбаўляе нас магчымасці давяраць адно аднаму. Мы хочам, каб нашы словы і дзеянні аднаўлялі свабоду і асэнсаванасць ў нашай краіне.

Мы выступаем у абарону прынцыпаў справядлівасці і правоў чалавека, і выказваемся супраць бюракратычнага абсурду і дзяржаўнага цынізму, якія пазбаўляюць грамадзян нашай краіны усялякай надзеі на будучыню".


Па інф. Наша ніва 



Дата стварэння навіны 18.04.2017

Возврат к списку

cashback