АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Зміцер Сасноўскі стварае «службу дапамогі» семʼям затрыманых патрыётаў

Зміцер Сасноўскі стварае «службу дапамогі» семʼям затрыманых патрыётаў
17.04.2017
Лідэр гурту сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», выступіў у абарону затрыманых па справе «Белага легіёну».

  

У прыватнасьці, вядомы музыка заклікае адказаць на беспадстаўныя абвінавачаньні элемэнтарнай салідарнасьцю зь семʼямі, якія на нейкі час засталіся без сыноў, братоў, бацькоў. Пра гэта ён сказаў у гутарцы з карэспандэнтам Свабоды.


"Арыштаваныя „баевікі“ — мае сябры. З усёй адказнасьцю сьцьвярджаю: гэта — лепшыя сыны Беларусі, соль нашага народу. Гонар і годнасьць. Адукаваныя, выхаваныя, разьвітыя фізычна і адухоўленыя любоўю да Айчыны — пэўна, па такіх прыкметах іх і забіралі...»

 

Зьміцер Сасноўскі перакананы: каб дапамагчы хлопцам годна вытрымаць усе выпрабаваньні, трэба забясьпечыць іх семʼям догляд і абарону.

 

«Ствараю „службу дапамогі“ семʼям, якія пасьля арыштаў засталіся бяз таты/мужа», — піша музыка і тлумачыць, як яна будзе працаваць:

 

«Сыстэма простая: дапамагчы машынай (у краму па ежу, падвоз дзяцей да паліклінікі, да бабуль/дзядуль ці на лецішча); дзяўчаты-нянькі; патрэбны выязны пэдыятар, сантэхнік, будаўнік, радыётэхнік, кухар, праграміст/наладчык кампутараў, мастак, настаўнік дашкалятаў, дзіцячы трэнэр, харэограф ці музыка. Можа, хто гатовы ахвяраваць добрую дзіцячую вопратку, а хто наладзіць выезд на прыроду... Усе віды дапамогі (фінансавыя пытаньні — асабіста з асірацелымі пры жывых). Усё ў ваш вольны час. А яшчэ пішыце лісты іхным семʼям — у падтрымку».

 

Зьміцер абяцае: той, хто далучыцца да «службы дапамогі», стане ягоным асабістым сябрам. На ўсе фэсты і канцэрты «Старога Ольсы» — вольны ўваход. «Мае сьвяты на хутары, мае сябры — усё стане вашым. І гэта будзе перамога духа!», — падсумоўвае Зьміцер Сасноўскі, запрашаючы пакідаць кантакты і магчымыя прапановы супрацы ў асабістых паведамленьнях на Фэйсбуку.


Дата стварэння навіны 17.04.2017

Возврат к списку