АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Суд апраўдаў Пратасевіча, абвінавачанага за Курапаты

Суд апраўдаў Пратасевіча, абвінавачанага за Курапаты
17.04.2017
Першамайскі суд Мінска 17 красавіка апраўдаў студэнта БДУ Рамана Пратасевіча, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Курапатах.



Паводле пратакола, які склалі міліцыянты, 25 лютага а 10-й гадзіне юнак удзельнічаў у акцыі ў Курапатах. Сам Пратасевіч прынёс у суд даведку, што ў гэты дзень і гэты час ён здаваў іспыты ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Там хлопец вучыцца завочна.

 

17 красавіка суд выслухаў сведкаў — выкладчыц БДУ Вольгу Горбач і Маргарыту Цыбульскую, паведамляе tut.by. Яны пацвердзілі, што з 10-й да 12-й гадзіны прымалі іспыт, які Пратасевіч, дарэчы, здаў няблага.

 

Суддзя вырашыў спыніць адміністрацыйную справу супраць Пратасевіча, бо яго віна не даказаная. Сябры Пратасевіча і іншыя прысутныя ў зале сустрэлі гэтае рашэнне апладысментамі.


novychas.by


Фота: novychas.by




Дата стварэння навіны 17.04.2017

Возврат к списку