АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Як Качанава за паўгода абагнала ў чарзе на жыллё 10530 жыхароў Цэнтральнага раёна Мінска

Як Качанава за паўгода абагнала ў чарзе на жыллё 10530 жыхароў Цэнтральнага раёна Мінска
17.04.2017
Чарга на паляпшэнне жыллёвых умоў» у Мінску — досыць эфемерная рэч. Агулам у спісе больш за 200 тысяч сем’ёў, а за мінулы год права пабудавацца атрымалі толькі 626 чалавек. Праз такія тэмпы будаўніцтва чарга фактычна спынілася на тых, хто запісаўся ў яе ў канцы 1980-х.


Аднак многія ўсё адно запісваюцца ў льготны спіс — на ўсялякі выпадак. Каб зрабіць гэта, трэба пражыць у сталіцы 10 гадоў. Аднак ёсць і выключэнні — вайскоўцы, суддзі і іншыя падобныя катэгорыі. Звычайна яны будуюцца ў ведамасных дамах, піша nn.by

 

Зрэшты, існуюць і выключэнні з выключэнняў. Інтэрнэт-партал Мінгарвыканкама дазваляе адсачыць, якое месца ў чарзе займае той ці іншы грамадзянін.

 

Нашу ўвагу прыцягнуў выпадак Наталлі Качанавай, цяперашняй кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта. Яна разам з мужам пераехала ў Мінск у снежні 2014 года, калі была прызначаная віцэ-прэм’еркай. Спачатку жыла ў гатэлі, пасля, мусіць, на тэрыторыі рэзідэнцыі Дразды.

 

Сайт Мінгарвыканкама паведамляе, што грамадзянка Наталля Іванаўна Качанава (дата нараджэння — 25 верасня 1960) стаіць на ўліку ў Цэнтральным раёна Мінска са складам сям’і 2 чалавекі. Яна знаходзіцца ў агульным спісе з 14 чэрвеня 2016 года пад нумарам 10532. Апроч таго, Качанава уключана ў асобны спіс з 14 чэрвеня 2016 года, яе нумар у гэтым спісе 3.



 

Чыноўніца (на той момант віцэ-прэм’ерка па сацыяльных пытаннях») упершыню з’явілася ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў у чэрвені 2016 года. І ўжо ў кастрычніку 2016 года Мінгарвыканкам выдзеліў ёй участак пад забудову ў «Драздах-2»



 

На гэтым лапіку зямлі пачынаюць будаўніцтва Наталля Качанава і Станіслаў Зась, сакратар Рады бяспекі.

Фота Сяргея Гудзіліна.

 

Такім чынам Качанава змагла вырашыць сваё кватэрнае пытанне за чатыры месяцы, абышоўшы ў чарзе 10530 жыхароў Цэнтральнага раёна Мінска.


Што такое 10 тысяч чалавек, якіх абагнала Качанава?

Гэта, напрыклад, аўдыторыя аншлагавага канцэрта Сяргея Міхалка на «Мінск-Арэне».



 

Альбо насельніцтва такога горада, як Узда ці Валожын.

 




Дата стварэння навіны 17.04.2017

Возврат к списку