АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Польская шпіёнская гісторыя з беларускім матывам

Польская шпіёнская гісторыя з беларускім матывам
17.04.2017
Маёр Службы вайсковай контрразведкі Магдалена Э. выйграла ў судзе справу, датычную паніжэння яе ў званні.

 Польскую шпіёнскую гісторыю з беларускім матывам апісвае тыднёвік «Wprost». Маёр Службы вайсковай контрразведкі (СВК) Магдалена Э. выйграла ў судзе справу, датычную паніжэння яе ў званні.

Падзеі адбываюцца ў другой палове 2015 году. Пра іх журналістам вядома няшмат, паколькі дэталі справы знаходзяцца пад грыфам «сакрэтна». Сутнасць яе заключаецца ў наступным: польскія спэцслужбы атрымалі задачу вызваліць польскага афіцэра, які быў затрыманы ў Беларусі. Было дамоўлена, што паляка абмяняюць на былога беларускага дыплямата Сяргея Х., які быў затрыманы ў Польшчы й прыгавораны да пазбаўленьня свабоды за шпіянаж. У апэрацыі па абмене ўдзельнічала маёр Магдалена Э., а пра справу дасканала ведалі прэзыдэнт Анджэй Дуда й міністар-каардынатар дзейнасьці спэцслужбаў Марыюш Каміньскі.

Апэрацыя абмену завяршылася пасьпяхова. Аднак у лютым 2016 году кіраўніцтва СВК абвінаваціла жанчыну-афіцэра ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і панізіла яе да звання капітана. Магдалена Э. не згадзілася з рашэньнем кіраўніцтва й падала ў суд. Суд пастанавіў, што маёр Магдалена Э. дзейнічала ў сытуацыі пастаяннага напружаньня, аднак паўнамоцтваў не перавысіла.

Адвакат Магдалены Э. на судзе зазначаў, што жанчына была адным з найлепшых афіцэраў Службы вайсковай контрразьведкі, прымала ўдзел у шматлікіх апэрацыях польскіх спэцслужбаў, у тым ліку ў «гарачых кропках», у прыватнасьці, у Афганістане.

Акрамя таго, што суд прызнаў рашэньне кіраўніцтва СВК несапраўдным, то яшчэ прызначыў грашовую кампэнсацыю маёру. Яе памер не паведамляецца. У сваю чаргу, маёр Магдалена Э. пайшла ў запас і пакуль што ня мае намеру вяртацца на службу ў вайсковую контрразьведку, інфармуе тыднёвік «Wprost».


Дата стварэння навіны 17.04.2017

Возврат к списку