АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Траціна беларусаў ніколі не была ў бібліятэцы!

Траціна беларусаў ніколі не была ў бібліятэцы!
15.04.2017
А чвэрць ніводнага разу не наведвала тэатр! Іншыя цікавыя факты — у інфаграфіцы.


У Міжнародны дзень культуры, які адзначаецца ў многіх краінах свету 15 красавіка, мусім адзначыць, што траціна беларусаў ніколі не была ў бібліятэцы, а чвэрць ніводнага разу не наведвала тэатр! Іншыя цікавыя факты — у інфаграфіцы.

 Міжнародны дзень культуры быў заснаваны ў гонар прыняцця 15 красавіка 1935 года міжнароднай дамовы «Аб ахове мастацкіх і навуковых устаноў і гістарычных помнікаў», пиша novychas.by



Ідэя стварэння арганізаванай аховы культурных каштоўнасцяў належыць выдатнаму мастаку і дзеячу сусветнай культуры Мікалаю Рэрыху. У пачатку ХХ стагоддзя, у перыяд войнаў і перадзелу тэрыторый, пры вывучэнні помнікаў даўніны ён зразумеў, як важна іх захаваць, і ў 


1914 годзе звярнуўся да рускага ўраду і ўрадаў іншых ваюючых краін з прапановай забяспечыць захаванасць культурных каштоўнасцяў шляхам заключэння адпаведнага мiжнароднага пагаднення.


У 1929 годзе Рэрых падрыхтаваў праект дамовы аб абароне культурных каштоўнасцяў. У падтрымку ідэі выступілі Рамэн Ралан, Бернард Шоу, Альберт Эйнштэйн, Герберт Уэлс, Морыс Метэрлінк, Томас Ман, Рабіндранат Тагор. Праект Пакта быў ухвалены Камітэтам па справах музеяў пры Лізе Нацый, а таксама Панамерыканскіх саюзам.


15 красавіка 1935 года напярэдадні Другой сусветнай вайны, у Белым Доме ў Вашынгтоне кіраўнікамі 21 дзяржавы быў падпісаны першая ў гісторыі міжнародная дамова «Аб абароне устаноў, якiя служаць мэтам культуры, навукі і мастацтва, а таксама гістарычных помнікаў», названы па імені яго стваральніка — «Пакт Рэрыха».


novychas.by


Дата стварэння навіны 15.04.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку