АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Тэлевядучы тэлеканала «Дождь» Павел Лабкоў затрыманы ў цэнтры Масквы ў касцюме мужчынскіх геніталій

Тэлевядучы тэлеканала «Дождь» Павел Лабкоў затрыманы ў цэнтры Масквы ў касцюме мужчынскіх геніталій
14.04.2017
Лабкоў зняўся побач з інсталяцыяй, якая сімвалізуе велікоднае яйка, якую ўсталяваў гарадскі камітэт па добраўпарадкаванні

 


«Інсталяцыя ад Пятра Палыча Бірукова і дэпартамента па добраўпарадкаванні. Паліцыя не ацаніла — Пашу затрымалі», - адзначыў калега затрыманага Сяргей Ержанкоў.

 

У гутарцы з Бі-бі-сі Ержанкоў удакладніў, што Лабкова даставілі ў міліцыю, убачыўшы ў яго дзеяннях парушэнне грамадскага парадку.

 

Карыстальнікі сацсетак адзначаюць, што медыцынская клініка «Мядок» мінулай восенню выпускала на вуліцы ў якасці «жывой рэкламы» прамоўтэраў у касцюме жаночых геніталій. Тая рэкламная кампанія абышлася без затрыманняў.

 

Павел Лабкоў працуе на «Дожде» з 2012 года. Да гэтага ён доўга працаваў на НТВ, дзе апроч іншага вёў перадачу «Расліннае жыццё» і займаўся папулярызацыяй батанікі. Ён таксама вядомы асветніцкай працай па пытаннях СНІДа.

 

Пазней стала вядома, што Паўла Лабкова аштрафавалі на 500 рублёў за парушэнне грамадскага парадку, канфіскавалі касцюм і адпусцілі.

 

Фота Сяргея Ержанкова 

інф. nn.by


Дата стварэння навіны 14.04.2017

Возврат к списку