АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Расійскі Першы канал адмовіўся трансляваць “Еўрабачанне” з Кіева

Расійскі Першы канал адмовіўся трансляваць “Еўрабачанне” з Кіева
13.04.2017
Прапанову аб замене Самойлавай на іншага ўдзельніка ці пра яе выступ па відэасувязі расіяне не прынялі.

 Прычына — адмова ўладаў Украіны даць дазвол на ўезд расійскай прадстаўніцы на міжнародным конкурсе песні Юліі Самойлавай (яна парушыла ўкраінскае заканадаўства, паколькі наведала Крым, які цяпер знаходзіцца пад расійскім кантролем). Першы канал атрымаў ліст ад Еўрапейскага вяшчальнага саюза, які прызнаў, што не змог урэгуляваць пытанне аб удзеле расійскай прадстаўніцы ў “Еўрабачанні-2017”. 


У Маскве лічаць, што рашэнне Кіева “абсалютна неабгрунтаванае”, называюць яго спробай “палітызаваць конкурс”, піша euroradio.fm

Прапановы Еўрапейскага вяшчальнага саюза аб замене Самойлавай на іншага ўдзельніка ці пра яе выступ па відэасувязі расіяне не прынялі.


Дата стварэння навіны 13.04.2017

Возврат к списку