АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Расія. Будзе чарговы рэферэндум?

Расія. Будзе чарговы рэферэндум?
12.04.2017
На выбарах у Паўднёвай Асеціі перамогу атрымаў спікер парламента Анатоль Бібілаў.

Адначасова адбыўся рэферэндум наконт перайменавання рэспублікі ў Дзяржаву Аланія .

Паралельна з абраннем новага кіраўніка краю прайшоў і рэферэндум, на якім амаль 80% выбаршчыкаў прагаласавалі за тое, што Паўднёвую Асецію варта перайменаваць у Дзяржаву Аланія (найменне «Рэспубліка Паўднёвая Асеція», тым не менш, захоўваецца як раўназначнае).


Яшчэ ўчора лічылася, што такі рэферэндум быў патрэбны Маскве, каб на мапе з’явілася тая самая «Аланія». «Аланія» таксама прысутнічае ў назве суб’екту РФ «Паўночная Асеція», што стварае падставы для аб’яднання асецінскіх рэспублік у складзе Расіі.

Аднак цяпер паўстала новая версія. Незвычайны рэферэндум быў патрэбны, каб прыцягнуць выбаршчыкаў. Сапраўды, нашто звычайнаму абывацелю хадзіць на выбарчы ўчастак, калі перамога Бібілава як чалавека Масквы была відавочнай. Іншая справа — перайменаванне краю.

Лічыцца, што пасля Паўднёвай Асеціі ў Расіі таксама абмяркоўваюцца такога кшталту метады падвышэння яўкі — сумяшчэнне рэферэндумаў па значных пытаннях з прэзідэнцкімі выбарамі ўвесну наступнага года. Пакуль дзяжурная тэма плебісцыту — права грамадзян самім абіраць мэра, піша novychas.by


Дарэчы, апошні рэферэндум праходзіў у Расіі з нагоды Канстытуцыі 1993 года. Тады ён выклікаў падвышаны ажыятаж і палітычны драйв сярод насельніцтва.


Фота: Анатоль Бібілаў


Дата стварэння навіны 12.04.2017

Возврат к списку