АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Выбухі ў Дортмундзе паліцыя назвала спланаваным нападам на "Барусію"

Выбухі ў Дортмундзе паліцыя назвала спланаваным нападам на "Барусію"
12.04.2017
Пра гэта заявіў кіраўнік паліцыі Дортмунда Грэгар Ланге.


Выбухі каля аўтобуса футбольнай каманды "Барусія" ўвечары 11 красавіка, былі мэтанакіраваным нападам. 

 

Праваахоўнікі паведамілі, што каля месца нападу была знойдзеная запіска, аўтар якой узяў за сябе адказнасць за выбух. Сапраўднасць гэтага дакумента цяпер правяраецца, паведамляе euroradio.fm 

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 11 красавіка напярэдадні чвэрцьфінальнага матча футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Барусія" мусіла дома сустракацца з "Манака". Перад адпраўленнем клубнага аўтобуса з гатэля каля яго адбыліся тры выбухі. Пры гэтым пацярпеў іспанскі абаронца каманды Марк Бартра: аскепкамі шкла яму параніла руку. Футбольны матч быў перанесены на 12 красавіка.  


Фота: Reuters


Дата стварэння навіны 12.04.2017

Возврат к списку