АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Мікалай Дзядок: Пяць гадоў ездзіў па турмах, але такое ўбачыў упершыню

Мікалай Дзядок: Пяць гадоў ездзіў па турмах, але такое ўбачыў упершыню
09.04.2017
Учора раніцай выйшаў на волю былы палітвезень Мікалай Дзядок

Учора раніцай выйшаў на волю былы палітвезень Мікалай Дзядок, які быў жорстка затрыманы 25 сакавіка і атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

 “Затрыманне было вельмі жорсткім і хуткім“, – распавёў Мікалай сайту palitviazni.info пасля свайго вызвалення.

25 сакавіка падчас затрымання Мікалая Дзядка збілі, а затым ён быў дастаўлены ў шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай, дзе актывіста ахоўвалі міліцыянеры.  29 сакавіка перад выпіскай яму ўручылі пратакол аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі і з бальніцы павезлі ў суд.

У той жа дзень у судзе Партызанскага раёна Мінска Мікалая асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.


“Затрыманне было жорсткім і вельмі хуткім, – успамінае 25 сакавіка Мікалай Дзядок. – Міліцыянтаў было амаль столькі ж, колькі нас – 15-20 чалавек. Нас проста схапілі і пацягнулі ў мікрааўтобусы. Па рацыі галоўны перадаў, што “затрымана 12 анархістаў”.


Судовы працэс ён называе “цыркам на дроце з удзелам АМАПаўцаў-ілжэсведкаў”.

"Усё як звычайна, – дадае Мікалай. – А далей быў ізалятар часовага ўтрымання. Там усё, як у камеры, нічога дзіўнага не было. Акрамя таго, што не вадзілі на прадугледжаную прагулку, нягледзячы на нашы патрабаванні. На ЦІПе актыўна узмацняюць рэжым утрымання, забараняюць ляжаць на матрасах. Раней такога не было. Затое забаранілі курыць, што асабіста для мяне – плюс. Але свежага паветра ўсё роўна не хапала, днямі балела галава”.

 

Са слоў суразмоўцы, ежа была не вельмі якасная. Прынамсі за тую суму, якую за яе спаганяюць (5 еўра на дзень) можна было б карміць і лепш.

 

“А аднойчы нас не кармілі з 8 да 18-ці гадзін, – дзеліцца ўражаннямі Мікалай Дзядок. – А затым навалілі абед і вячэру ў адну міску. Як нейкім свінням. Пяць гадоў ездзіў па турмах і лагерах, але такое пабачыў упершыню”.

 

Фота з адкрытых крыніц



Дата стварэння навіны 09.04.2017

Возврат к списку