АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ноч «сапёрных лапатак» і Дзень нацыянальнага адзінства

Ноч «сапёрных лапатак» і Дзень нацыянальнага адзінства
09.04.2017
Камуністычныя ўлады Грузіі заяўлялі аб тым, што ў сталіцы сабраліся экстрэмісцкія элементы, узброеныя мэталёвымі прутамі, дубінамі... У выніку, 9 красавіка 1989 году адбыўся разгон мірнага мітынгу ў Тбілісі. Але мясцовая міліцыя ў разгоне ўдзел не прымала.

 

Мітынг у сталіцы Грузіі стаўся вынікам абвастрэння ўнутрыпалітычных адносінаў у Грузіі на фоне абхаза-грузінскага канфлікту. Месяцам раней у Абхазіі адбыліся сходы і дэманстрацыі з заклікамі аддзяліцца ад Грузіі і ўвайсці ў склад РСФСР. Безумоўна, гэтыя сходы былі вельмі выгаднымі ўладам у Маскве, бо стрымлівалі памкненні Грузіі да незалежнасці. У сваю чаргу, такая сітуацыя выклікала моцны супраціў грузінскай інтэлігенцыі ды апазіцыі, якія арганізавалі 4 сакавіка 1989 году бестэрміновую акцыю.

 

Камуністычныя ўлады ў Тбілісі заяўлялі аб тым, што ў сталіцы сабраліся экстрэмісцкія элемэнты, узброеныя мэталёвымі прутамі, дубінамі і што гэта нішто іншае, як правакацыя.

 

Аднак разам з гэтым супраціў да ўладаў нарастаў, пачалі з'яўляцца лозунгі антысавецкага зместу: «Далоў камуністычны рэжым»! «Далоў савецкі імперыялізм»! «СССР — вязніца народаў»!



Фота shimerli.livejournal.com

 

 

7-8 красавіка ў Тбілісі былі перакінутыя дадатковыя вайсковыя адзінкі савецкага войска, бо мясцовая міліцыя адмовілася прымаць удзел у разгоне дэманстрацыі. Войскі Міністэрства абароны СССР з дапамогай слезацечнага газу, сапёрных лапатак і цяжкай тэхнікі ў ноч на 9 красавіка разагналі шматтысячны мірны мітынг.

 

Для расследавання падзей 9 красавіка 1989 года, з'ездам народных дэпутатаў СССР была створаная камісія, якую ўзначаліў Анатоль Сабчак. Камісія прыйшла да высновы пра залішняе ўжыванні ваеннымі сілы супраць дэманстрантаў.

 

Дзень 9 красавіка 1989 года, ці як яго сталі пасля называць, «крывавая нядзеля» стаў пераломным для Грузіі. Роўна праз два гады, 9 красавіка 1991 года, лідар нацыянальнага руху Звіяд Гамсахурдзія — будучы прэзідэнт Грузіі, абвясціў аб аднаўленні незалежнасці Грузіі на падставе Акту аб аб'яўленні Незалежнасці першай Рэспублікі Грузіі 26 мая 1918 года.

 

Агульная колькасць сілаў падаўлення налічвала больш за 3 тыс. чалавек плюс вайсковая тэхніка.

 

Грузінскі ўрад прыняў рашэнне ноччу з 8 на 9 красавіка разагнаць мітынг. Удзельнікі, а іх было каля 10 тыс. чалавек былі ачэплены з усіх бакоў вайсковай тэхнікай, якая заблакавала магчымасць выхаду з плошчы. У 4 гадзіны ночы пачалося выцясненне дэманстрантаў з плошчы, яно працягвалася каля 15 хвілінаў. Супраць дэманстрантаў былі прыменены гумовыя дубінкі (73 см. даўжынёй), газ «Бэз», сапёрныя лапаткі.

 

У выніку разгону дэманстрацыі загінула 19 чалавек, з іх 16 жанчын.

 

300 чалавек атрымалі розныя ступені атручвання, 290 атрымалі траўмы рознай ступені, 21 асоба мела пашкоджанні ад удараў лапатак.

 

Вайсковая пракуратура, якая праводзіла следства, заявіла, што амаль усе загінулі ў у выніку асфіксіі — задаўлення ў натоўпе.

 

За гэты крывавы разгон дэманстрацыі ніхто з тых, хто даваў загад, ня быў пакараны.

 

Але гэтыя падзеі мелі сур’ёзныя наступствы для ўсяго СССР. Пасля трагічных падзей 9 красавіка 1989 года пачаўся працэс кансалідацыі грузінскага грамадства вакол ідэй нацыянальнай незалежнасці, аднаўлення грузінскай дзяржаўнасці.

Ужо на наступны дзень пасля разгону мітынгу ў знак пратэсту супраць разгону горад Тбілісі і астатняя частка Грузіі пачалі страйк, была абвешчана нацыянальны 40-дзённая жалоба.

 





Фота sputnik-georgia.ru

 

Ужо на наступны дзень пасля разгону мітынгу ў знак пратэсту супраць разгону горад Тбілісі і астатняя частка Грузіі пачалі страйк, была абвешчана нацыянальны 40-дзённая жалоба.

 

На другія ўгодкі трагедыі — 9 красавіка 1991 года Грузія абвясціла незалежнасць ад СССР.

 

У памяць пра трагічныя падзеі 9 красавіка 1989 гады ў Тбілісі адзначаецца Дзень нацыянальнага адзінства, грамадзянскай згоды і памяці загінуўшых за радзіму Грузію.


Паводле смі, фота з блогу Алега Панфілава







novychas.by

Дата стварэння навіны 09.04.2017

Возврат к списку