АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка заявіў, што Расія не гатова да паўнавартаснай саюзнай дзяржавы

Лукашэнка заявіў, што Расія не гатова да паўнавартаснай саюзнай дзяржавы
07.04.2017
У інтэрв’ю тэлеканалу «Мір» кіраўнік Беларусі адзначыў, што дамова аб яе будаўніцтве не была рэалізаваная.

“А мы павінны былі правесці рэферэндум і стварыць агульны закон — агульную канстытуцыю нашай будучай саюзнай дзяржавы, — гаворыць Лукашэнка. — Але ў свой час мы гэтага не зрабілі, узялі і павыдзёргвалі асобныя пытанні і пачалі іх вырашаць. Ну слава Богу, хоць так рабілі, гэта не на шкоду”, піша novychas.by

 

Лукашэнка падкрэсліў, што да фармавання “сапраўднай саюзнай дзяржавы” не гатовыя найперш расіяне, расійскае кіраўніцтва. Паводле яго слоў, удалося вырашыць праблему з свабодным перамяшчэннем людзей на тэрыторыі саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, але застаюцца цяжкасці ў эканоміцы, з той жа перавозкай тавараў. Кіраўнік дзяржавы выступае за тое, каб людзі, прадпрыемствы, кампаніі мелі “роўныя ўмовы для жыцця і вытворчасці”.

 

“Якія тут роўныя ўмовы, калі мы ў пяць разоў атрымліваем, прадпрыемствы нашы, прыродны газ даражэй, чым Расія?! А агульны рынак, як там канкураваць? Вось і даводзіцца сабекошт скарачаць, каб адпаведную цану трымаць, і людзям зарплату меншую плаціць”, — сказаў кіраўнік Беларусі. Ён заклікаў расіян не абмяжоўваць сябе “нацыянальнымі рамкамі” і дзейнічаць супольна.

Фота з адкрытых крыніц



Дата стварэння навіны 07.04.2017

Возврат к списку

cashback