АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Польскія дэпутаты зноў паедуць у Мінск?

Польскія дэпутаты зноў паедуць у Мінск?
06.04.2017
Рашэнне старшыні польскага парламента выклікала абурэнне апазіцыі.

Польскія дэпутаты збіраюцца наведаць Палату Прадстаўнікоў, інфармуе racyja. Візіт ужо быў узгоднены маршалкам Сейма, і гэта нягледзячы на тое, што спікер Палаты Прадстаўнікоў забараніў Ганне Канапацкай наведваць Сейм. Рашэнне старшыні польскага парламента выклікала абурэнне апазіцыі. Дэпутат Анджэй Галіцкі зазначыў, што “Грамадзянская платформа” заклікала маршалка Сейма адмяніць свой дазвол на візіт: – Гэта незразумелае рашэнне. Спадзяюся, што зварот “Грамадзянскай платформы” будзе эфектыўным. Думаю, ніводны з нас, парламентарыяў, не прымае візіту дэлегацыі польскага парламента ў сітуацыі, калі зусім нядаўна мелі месца рэпрэсіі ў дачыненні да асобаў, якія наведалі польскі парламент. Тут хоць бы дзеля адэкватнасці патрэбна рэакцыя.

Сустрэча польскіх дэпутатаў з чальцамі Палаты Прадстаўнікоў запланавана на 10 красавіка. Варта ўзгадаць, што на гэты дзень прыпадае сёмая гадавіна Смаленскай катастрофы, у якой загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі – чалавек, які, па словах Аляксандра Лукашэнкі, “ненавідзіў Беларусь.”



Дата стварэння навіны 06.04.2017

Возврат к списку