АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Названы лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі 2016 года

Названы лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі 2016 года
04.04.2017
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года".

У галіне навукі і тэхнікі прэмія прысуджана за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых супрацоўнікам 9-й гарадской клінічнай бальніцы і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія» Алегу Румо, Юрыю Астроўскаму, Аляксандру Дзядзько, Алег Калачык, Аляксею Шчэрбе, Андрэю Валянцюкевичу.

За распрацоўку і арганізацыю прамысловага мікраэлектронных вырабаў двайнога і спецыяльнага прызначэння на аснове стварэння сучасных метадаў праектавання, паўправадніковых тэхналогій і высокадакладнага аналітычнага і зборачнага абсталявання прэміі ўдастоены супрацоўнікі ААТ «Інтэграл» Віталь Саладуха, Сяргей Чыжык і Сяргей Шведаў, ААТ «Планар» - Валерый Зайцаў і Генадзь Кавальчук, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - Сяргей Грабчыкаў.

У галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прэмія прысуджана калектыву супрацоўнікаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў асобе Аксаны Волкавай, Анастасіі Масквіной, Станіслава Трыфанава, Сяргея Франкоўскага, Ніны Ламановіч, Аляксандра Касцючэнка за значныя творчыя дасягненні ў развіцці музычнага мастацтва, прапаганду духоўных каштоўнасцей і значнага асабістага ўкладу ў пастаноўку опернага спектакля на музыку Дзмітрыя Смольскага "Сівая легенда" паводле твора Уладзіміра Караткевіча, інфармуюць naviny.by

За значныя дасягненні ў галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, стварэнне музыкі да балета «Мефіста», мюзіклаў «Шклянка вады», «Джулія», «Соф'я Гальшанская», «Байкер» прэміі таксама ўдастоены кампазітар Уладзімір Кандрусевіч.
здымак спектакля "Шклянка вады"



Дата стварэння навіны 04.04.2017

Возврат к списку

cashback