АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Апытанне паказала, што большасць расійцаў лічаць Лукашэнку хітрым палітыкам

Апытанне паказала, што большасць расійцаў лічаць Лукашэнку хітрым палітыкам
03.04.2017
Усерасійскае апытанне «УЦДГМ-Спадарожнік» правялі 8-9 лютага 2017 года. У ім бралі ўдзел 1,2 тысячы рэспандэнтаў. Іх апытвалі метадам тэлефоннага інтэрв'ю.

На думку расійцаў (73%), Аляксандр Лукашэнка часта хітруе як палітык, а РФ падтрымлівае толькі тады, калі яму гэта выгадна. Пры гэтым, паводле апытання, стаўленне да кіраўніка беларускай дзяржавы характарызуецца пераважна як пазітыўнае або нейтральнае, паведамляецца на сайце ria.ru.

Вынікі апытання паказалі, што 27% рэспандэнтаў ацэньваюць Лукашэнка станоўча, 54% адзначаюць, што ў яго ёсць шэраг недахопаў, але паважаюць выбар беларускага народа (у 2008 годзе такі варыянт адказу выбралі 34% рэспандэнтаў).

У 2017 годзе 12% расейцаў лічаць, што ў Беларусі патрэбны іншы прэзідэнт. У 2008 годзе гэта меркаванне падзялялі 13%. На думку 25% рэспандэнтаў Лукашэнка паслядоўна праводзіць прарасейскую палітыку. Пры гэтым такі пункт гледжання падзяляюць пераважна расейцы ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. І толькі 10% рэспандэнтаў не змаглі ацаніць палітыку беларускага прэзідэнта.
фота з адкрытых крыніц



Дата стварэння навіны 03.04.2017

Возврат к списку

cashback