АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Подлыя камэнтары пішуць тыя, хто ніколі ня быў на акцыях»

«Подлыя камэнтары пішуць тыя, хто ніколі ня быў на акцыях»
03.04.2017
Карыстальнікі сацыяльных сетак раскрытыкавалі лідэраў Правацэнтрысцкай кааліцыі Юрася Губарэвіча, Анатоля Лябедзьку і Віталя Рымашэўскага за ўдзел у кангрэсе Эўрапейскай народнай партыі на Мальце.

Апазыцыянэраў дакаралі за фатаздымкі на фоне пальмаў і мора — у той час, калі ў Беларусі да штрафаў і арыштаў засуджаныя сотні людзей.


«Нармуль праца, а актывісты на соднях сядзяць...»

«Не, ну кто-то ж должен страдать от жары в пиджаке за всех нас»

«Саша с друзьями в солнечном Туркменистане, его «злейшие» враги на Мальте. Когда остальным беларусам солнце будет светить?»

«Шчыра. Спачуваю іх адседцы. 

Але такое ну ніяк ня хочацца камэнтаваць. На жаль, гэта цалкам па-за маім разуменьнем», — гэта толькі некаторыя з камэнтароў.

Візыт лідэраў Правацэнтрысцкай кааліцыі на Мальту некаторыя камэнтатары называлі неэтычным у часе, калі ў Беларусі адбываюцца рэпрэсіі супраць грамадзкіх і палітычных актывістаў.


Радыё Свабода зьвярнулася да згаданых палітыкаў з просьбай пракамэнтаваць абвінавачаньні ў іхны бок.


«То гэта ж плюралiзм думак... А нам трэба рабiць сваю справу», — ляканічна адказаў на крытыку ў свой адрас старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Больш шматслоўным быў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Паводле яго, менавіта міжнародная салідарнасьць вызваляе людзей з турмаў і многім ратуе жыцьці.

«Падтрымка заходніх палітыкаў ня менш важная, чым падтрымка беларускага грамадзтва. Дзякуючы паездцы правацэнтрыстаў на кангрэс Эўрапейскай народнай партыі заклікі да салідарнасьці зь беларускім народам, з палітвязьнямі гучалі на кожнай сустрэчы ўсе дні канфэрэнцыі».


А як можна вымераць эфэктыўнасьць гэтай салідарнасьці?

«Ёсьць вынік. Гэта заявы Эўрапейскай народнай партыі з патрабаваньнем вызваліць усіх вязьняў і спыніць рэпрэсіі. У наступны чацьвер рыхтуецца рэзалюцыя Эўрапарлямэнту пра Беларусь», — адказаў Рымашэўскі.

Палітык дадаў, што чытаць допісы з асуджэньнем паездкі на Мальту яму сьмешна, бо нядаўна ён выйшаў на волю пасьля 15 содняў арышту ў Маладэчне.

«Подлыя камэнтары ў сацыяльных сетках пакідаюць людзі, якія на акцыі ніколі не былі. Мне іх шкада. У панядзелак мяне ў выклікаюць у міліцыю на чарговае складаньне пратаколу. У аўторак і ў сераду — суды. Запрашаю ўсіх».

У эфэктыўнасьці міжнародных сустрэч дзеля вызваленьня асуджаных актывістаў перакананы і старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Палітык расказаў, што беларускія дэлегаты правялі дзясяткі сустрэчаў, выступалі на пленарным паседжаньні, рабілі заявы пра падзеі ў Беларусі ў прысутнасьці тузіна прэзыдэнтаў і прэм’ераў эўрапейскіх дзяржаваў.


«Асабліва мне спадабаўся камэнтатар, які закідваў, што я на Мальце, калі ў Беларусі рэпрэсіі. Нібыта ня ведае, што мы ўтрох правялі 15 дзён у арышце ў Маладэчне. Нашая адзіная і галоўная задача — інфармаваць міжнародную супольнасьць пра рэпрэсіі, якія разгортваюцца ў краіне. Мы зьвярнулі ўвагу, што супрацьстаяньне адбываецца ня толькі на лініі Лукашэнка — апазыцыя. За краты кідаюць звычайных людзей. Год таму яны былі ў ліку электарату Лукашэнкі. Гэта важны момант».


Дата стварэння навіны 03.04.2017

Возврат к списку