АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Памёр народны мастак Беларусі Май Данцыг

Памёр народны мастак Беларусі Май Данцыг
26.03.2017
Сёння раніцай памёр народны мастак Беларусі Май Данцыг. Пра гэта ў сябе ў Facebook паведаміў яго калега Ігар Бархаткоў.

Маю Данцыгу было 86 гадоў.

- Гэта адна з найярчэйшых асобаў у беларускім мастацтве апошніх пяцідзесяці гадоў. Прафесійная супольнасьць ужо даўно прызнала яго класікам. Тое, што ён рабіў, тое, што рабіла гэта пакаленне, ужо ніколі не паўторыцца ні ў сваёй якасці, ні ў сваёй колькасці. Яго творчасць назаўсёды застанецца ў гісторыі нашай нацыі, - сказаў Tut.by старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

 

Мая Данцыга называлі мэтрам так званага «суровага стылю». Гэты кірунак у рэалістычным савецкім жывапісе 1960-х гадоў.

 

Акрамя гэтага, ён напісаў партрэты Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Анатоля Анікейчыка і іншых вядомых беларусаў.

 

Яго працы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у Музеі ВАВ у Мінску, музейных калекцыях Расіі, Галандыі, Германіі, Бельгіі, Італіі, ЗША і іншых краін.

 

Мастак нарадзіўся 27 красавіка 1930 года ў Мінску. Ён да апошняга выкладаў у Акадэміі мастацтваў. У 2005 годзе Май Данцыг атрымаў ордэн Францыска Скарыны.

 

Як мяркуецца, развітанне з народным мастаком Беларусі пройдзе ў аўторак, 28 сакавіка.


Дата стварэння навіны 26.03.2017

Возврат к списку