АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Яўдаха, Лазоўскі і Дундукоў не рыхтавалі акцыі 25 Сакавіка», — заяўнік Дзяніс Садоўскі

«Яўдаха, Лазоўскі і Дундукоў не рыхтавалі акцыі 25 Сакавіка», — заяўнік Дзяніс Садоўскі
22.03.2017
Адзін з заяўнікаў шэсьця на Дзень Волі Дзяніс Садоўскі заявіў Свабодзе, што затрыманыя 21 сакавіка Алесь Яўдаха, Міраслаў Лазоўскі і Андрэй Дундукоў ня ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы акцыі 25 сакавіка.

«Я толькі чуў, што была калісьці арганізацыя „Белы легіён“, асабіста нікога ня ведаю. З гэтымі людзьмі, якіх затрымалі 21 сакавіка, не знаёмы. Ніякім чынам мы не перасякаліся ні раней, ні для арганізацыі акцыі 25 сакавіка.

Я думаю, што іх арыштавалі для таго, каб упісаць гэтых асобаў у прыдуманы КДБ сцэнар пра лягеры пад Асіповічамі і Бабруйскам. І тая правакацыя, зробленая ў сацыяльных сетках, калі ўзламалі старонку былога кіраўніка „Белага легіёну“ Міраслава Лазоўскага і распаўсюдзілі ад ягонага імя правакацыйныя тэксты, таксама ёсьць складнікам аднаго сцэнару. Улады хочуць стварыць страшылку, каб запалохаць людзей перад акцыяй. Жахліва, што для стварэньня гэтай страшылкі ламаюцца лёсы людзей, іх гвалтоўна арыштоўваюць. Я перакананы, што ніякага дачыненьня да фантазіяў КДБ гэтыя людзі ня маюць».


Дата стварэння навіны 22.03.2017

Возврат к списку