АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Як улады прастымулююць дзелавую актыўнасць?

Як улады прастымулююць дзелавую актыўнасць?
21.03.2017
Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў распёў пра тое, як ідзе праца над дакументамі па паляпшэнні ўмоў працы для бізнеса.

Нагадаем, у працоўную групу па стымуляванні дзелавой актыўнасці ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і бізнеса. Прапановы групы павінны быць прадастаўлены кіраўніку краіны.

Віктар Маргелаў: “Ужо правялі працу працоўныя падгрупы, на ўрадавыым узроўні падымаліся пытанні па адміністрацыйных працэдурах і ліцэнзаванні. У гэтым накірунку рыхтуюцца сур’ёзныя змены. Спачатку думалі, што ўсё гэта ў будучым неабходна замацаваць спецыяльнымі указамі, але пасля зразумелі, што не паспяваем. Таму вырашылі, што ў выніковы дакумент для кіраўніка краіны неабходна ўключыць палажэнні, якія датычацца гэтай дзейнасці для таго, каб на працягу трох месяцаў можна было радыкальна скараціць і адміністрацыйныя працэдуры, і ліцэнзіі. Мяркуем, што ўсё гэта будзе замацавана ў адмысловым дэкрэце. Таму нашы прапановы ўжо перададзены, думае, што ў бліжэйшы час улады сфарміруюць праект дэкрэта. Чакаем вынікаў ужо да канца гэтага месяца.  

n      Ці можна казаць, што ўлады пачулі голас прадпрымальніцкай супольнасці?

n      -- Нельга сказаць, што не пачулі, але да таго часу, пакуль не ўбачым праект дэкрэта, і пляскаць у далоні не варта. Хаця тыя нашы прапановы, якія ўжо выпрацаваны, Адміністрацыя прэзідэнта ўхваліла. Праўда, пакуль на словах. Таму галоўнае пытанне: ці будуць гэтыя прапановы замацаваны яшчэ і на справе – на заканадаўчым узроўні? Скажам так, некаторы аптымізм у нас прысутнічае, але пабачым, што атрымаецца “на выхадзе”.

 


Дата стварэння навіны 21.03.2017

Возврат к списку