АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Гомельская «Яма» — месца масавых расстрэлаў

Гомельская «Яма» — месца масавых расстрэлаў
20.03.2017
Пад Гомелем знайшлі месца масавых расстрэлаў ваеннапалонных з гомельскага лагера і габрэяў з Гомельскага гета.


Па звестках мясцовых жыхароў колькасць пахаваных можа дасягаць 20 тысяч чалавек.

Яшчэ у 2012 годзе, грамадскія актывісты з гомельскай кааліцыі “Наша альтэрнатыва” звярнуліся ў гомельскі гарвыканкам з прапановай ушанаваць памяць забітых габрэяў і чырвонаармейцаў блізу прыгараднай вёскі Краснае — на поўнач ад абласнога цэнтру.

Там, паводле па звестак мясцовых жыхароў, у супрацьтанкавым рове,  знаходзяцца парэшткі расстраляных .

Але дакладнае месца расстрэлаў знайсці ўдалося толькі сёлета — дзякуючы мясцоваму жыхару Уладзіміру Котаву, бацька якога быў відавочцам трагедыі.

Сп. Уладзімір за уласныя грошы набыў фотаздымкі ваенных часоў, на падставе якіх разам з неабыякавымі грамадзянамі ўстанавілі месца знаходжання чалавечых парэшткаў і ўсталявалі часовы — памятны крыж.

Пра знойдзенае месца актывісты паведамілі ў органы мясцовага кіравання, ваенкамат і мясцовую габрэйскую суполку. З мэтай правядзення спецыяльнымі службамі раскопак і ўстанаўленні у будучыні мемарыяльнага знаку.



Дата стварэння навіны 20.03.2017

Возврат к списку

cashback