АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Слонім: старшыня райвыканкама паабяцаў, што ўдзельнікі марша не будуць мець праблем на працы

Слонім: старшыня райвыканкама паабяцаў, што ўдзельнікі марша не будуць мець праблем на працы
19.03.2017
У Слоніме на «Марш недармаедаў» выйшла некалькі соцень людзей

На плошчы іх сустрэў старшыня райвыканкама Алег Таргонскі і раённыя чыноўнікі,паведамляе nn.by. Падчас рэзкай гутаркі ўдзельнікі яму прыгадалі, як на прадпрыемствах запалохвалі тых, хто збіраўся ўдзельнічаць у маршы, пагражалі выгнаць з працы. Старшыня Слонімскага райвыканкама папрасіў усіх, хто будзе мець на працы праблемы пасля акцыі, звяртацца асабіста да яго. «Чулі? Нічога не бойцеся», — гучна абвясціў у мегафон актывіст Сяргей Марчык.

Паводле словаў старшыні райвыканкама, у раёне было разаслана каля 1,5 тысячы «лістоў шчасця» пра выплату падатку за дармаедства. 

Людзі патрабавалі працы, Таргонскі казаў, што гатовы да кампрамісу, але «не трэба заробак называць палучкай» і «каля аднаго веніка па пяць чалавек стаяць не будзе, а грошы трэба зарабіць». У прыватнасці, ён сказаў пра перамовы з Астравецкім раёнам наконт працы слонімцаў на будаўніцтве Астравецкай АЭС.

«Ды ўсе бягуць з той АЭС! Колькі там заробіш!» — рэагавалі людзі.

Пасля слова ўзяў адзін з удзельнікаў мітынгу, былы работнік аднаго з аўтапаркаў. «Старшыня нам работы не дасць, у яго яе няма, — сказаў ён і адзначыў, што трэба проста адмяніць Дэкрэт №3. — І хай наша ўлада будзе ініцыятарам гэтага».

«Адмяніць! Адмяніць!» — скандавалі людзі.
http://nn.by/?c=ar&i=187391


Дата стварэння навіны 19.03.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку