АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Экс-кіраўнік КДБ: «Трэба быць прасцей і любіць людзей…»

Экс-кіраўнік КДБ: «Трэба быць прасцей і любіць людзей…»
16.03.2017
Экс-старшыня КДБ Беларусі (1995–2000 гг.) Уладзімір Мацкевіч адзначыў 70-гадовы юбілей.

Як прызнаецца сам юбіляр, нікога з афіцыйных асоб на ўрачыстасці не запрашаў. У сталічным рэстаране «Трактир», дзе Мацкевічу арганізавалі святочны вечар дачка і жонка, былі толькі родныя і самыя блізкія сябры.

– Вечар атрымаўся цёплы, хатні, – прызнаецца Уладзімір Аляксандравіч. – Рэстаран не падвёў: цудоўная кухня, абслугоўванне на вышэйшым узроўні. Натанцаваліся... Наогул, настрой у мяне выдатны. Адчуваю сябе добра, як у пяцьдзясят.

–  Працягваеце працаваць?

– Так, у «Газпромнефти». Я дарадца, працую па сваёй першай спецыяльнасці, вярнуўся да вытокаў. У свой час я закончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава па спецыяльнасці “хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу”. Гэта потым ужо была служба ў органах.

– Ці не стаміліся ад работы? Усё ж такі былі на адказных пасадах – старшыня КДБ, пасол Беларусі?

–  Калі паглядзець, то нашы беларускія мужчыны, калі сыходзяць на пенсію, доўга не жывуць. Трэба ўсё ж такі ўвесь час быць у тонусе, нервы павінны быць нацягнутыя. А праца дысцыплінуе, гэта своеасаблівы стымул у жыцці. Я працую з задавальненнем. Але, напэўна, усё ж пасля 70 з гэтым трэба пакрысе завязваць. Да канца года думаю сысці на заслужаны адпачынак. Буду на лецішчы атрымліваць асалоду ад прыроды, капацца ў агародзе, лавіць рыбу…

– Можа, раскажаце, у чым сакрэт аптымізму?

– Трэба быць прасцей і любіць людзей.

 

З асабістай справы

Імя генерал-лейтэнанта Уладзіміра Мацкевіча, безумоўна, усе ўспамінаюць у сувязі з расследаваннем гвалтоўных знікненняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. У 2000 годзе У.Мацкевіч разам з тагачасным генпракурорам Алегам Бажэлкам санкцыянаваў затрыманне камандзіра часці спецназа 3214 Дзмітрыя Паўлічэнкі па справе аб зніклых палітыках. Мацкевіч і Бажэлка звярталіся тады да Аляксандра Лукашэнкі і з прапановай арыштаваць дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана. Але скончылася гісторыя адстаўкай і Мацкевіча, і Бажэлкі.

У 2001 годзе Уладзімір Мацкевіч быў прызначаны паслом Беларусі ў Югаславіі. Пасля сыходу з дыпламатычнай службы ў 2007 годзе некаторы час працаваў Маскве, у 2015 годзе зноў вярнуўся ў Беларусь.


Дата стварэння навіны 16.03.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку