АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У Мінску брутальна затрымалі анархістаў у транспарце па дарозе з акцыі

У Мінску брутальна затрымалі анархістаў у транспарце па дарозе з акцыі
15.03.2017
У Мінску затрымалі актывістаў анархісцкага руху

Пасля «Маршу недармаедаў» у Мінску актывістаў анархісцкага руху затрымалі — у транспарце па дарозе з акцыі. Адзначым, яны ўвесь час былі на вачах у журналістаў і нічога не парушалі. Анархісты з барабанамі былі самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі. Яны ладзілі вясёлыя музычныя перформансы. На вачах у дэманстрантаў пасля шэсця яны селі ў тралейбус, аднак з'ехалі недалёка.

На прыпынку насупраць казіно «Белая вежа» па вуліцы Максіма Багдановіча людзі ў цывільным пачалі ўрывацца ў тралейбус, брутальна выцягваць актывістаў, меркавана, пусцілі газ. 

Актывіст Пётр Маркелаў стрыміў відэа затрымання — затрымалі і яго.


http://nn.by/?c=ar&i=187186


Дата стварэння навіны 15.03.2017

Возврат к списку