АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Журналістцы Кацярыне Андрэевай далі штраф 690 рублёў

Журналістцы Кацярыне Андрэевай далі штраф 690 рублёў
13.03.2017
У судзе Аршанскага раёна і горада Оршы прайшоў працэс над журналісткай «Белсата» Кацярынай Бахвалавай (Андрэеевай). Яе затрымалі 12 сакавіка падчас правядзення анлайна з акцыі недармаедаў у Оршы. Ноч яна правяла ў ізалятары часовага ўтрымання.

Падчас суда Кацярына плакала, а таксама скардзілася на кепскае самаадчуванне. У ІЧУ яна адмаўлялася прымаць ежу.

Да Бахвалавай доўгі час не пускалі мужа, журналіста Ігара Ільяша, які прыехаў падтрымаць жонку.

Падчас працэсу суддзя цікавалася, ці мае Бахвалава акрэдытацыі на працу ў Беларусі і ці супрацоўнічае яна з тэлеканалам «Белсат».

У выніку Бахвалава атрымала штраф у памеры 690 рублёў. Яе абвінавацілі па трох артыкулах Адміністрацыйнага кодэкса: Парушэнне заканадаўства аб СМІ, непадпарадкаванне службовай асобе, парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавай акцыі.


http://nn.by/?c=ar&i=187008


Дата стварэння навіны 13.03.2017

Возврат к списку